Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кек

(англ. cake = зацвердзяваць)

слой цвёрдых часцінак, які застаецца пасля фільтрацыі суспензій, або нерастваральныя рэшткі пасля вышчалачвання вышчалочвання каштоўных кампанентаў з руды.

кекенме́дынгі

(дацк. kokkenmodding = кухонныя адыходы)

скапленні скопішчы ракавін і касцей з вугальнымі праслойкамі, каменнымі прыладамі і іншымі рэчамі, якія знаходзяцца ў адкладах часоў неаліту на месцы стаянак старажытных рыбакоў і паляўнічых.

кекс

(англ. cakes = пірожныя)

кандытарскі выраб са здобнага цеста з разынкамі або карынкай.

кекуо́к

(англ. cakewalk)

танец амерыканскіх неграў, які ўвайшоў у моду ў пач. 20 ст. у Амерыцы і Еўропе.

ке́лар

(лац. cellarius)

манах, які загадвае манастырскай гаспадаркай, эканом.

ке́ліх

(польск. kielich, ад с.-в.-ням. kelch)

вялікая чарка, чаша.

ке́лля

(с.-гр. kella, ад гр. kellion)

1) пакой манаха (манашкі) у манастыры;

2) перан. невялікі пакой адзінокага чалавека.

кело́ід

(ад гр. kele = пухліна + -оід)

пухлінападобнае разрастанне злучальнай тканкі скуры, якое развіваецца пасля траўмы або вынікае мімавольна на непашкоджанай паверхні скуры.

ке́львін

[англ. W. Kelvin = прозвішча англ. фізіка (1824—1907)]

адзінка тэмпературы па тэрмадынамічнай шкале ў Міжнароднай сістэме адзінак (СІ), роўная 1/273,16 частцы тэрмадынамічнай тэмпературы трайнога пункта вады.

ке́льма

гл. кельня.