Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гідраавія́цыя

(ад гідра- + авіяцыя)

авіяцыя, аснашчаная гідрасамалётамі.

гідраагрэга́т

(ад гідра- + агрэгат)

агрэгат, які складаецца з гідратурбіны і гідрагенератара.

гідраакумуля́цыя

(ад гідра + акумуляцыя)

назапашванне гідраэнергіі шляхам стварэння запасаў вады ў вадасховішчах верхняга б’ефа.

гідрааку́стыка

(ад гідра- + акустыка)

раздзел акустыкі, які вывучае распаўсюджанне гуку ў вадзе; мае важнае значэнне для гідралакацыі.

гідрааўтама́т

(ад гідра- + аўтамат)

аўтаматычная прылада, у якой вадзяны напор выкарыстоўваецца для сціскання або разрэджвання паветра, а таксама паветра — для паднімання вады.

гідрааўтама́тыка

(ад гідрааўтамат)

комплекс тэхнічных сродкаў для стварэння сістэм аўтаматычнага кіравання аб’ектамі і тэхналагічнымі працэсамі з дапамогай рабочай вадкасці пад ціскам.

гідрааэрадро́м

(ад гідра- + аэрадром)

аэрадром для гідрасамалётаў на ўчастку воднай паверхні з прылеглай да яго берагавой паласой.

гідрааэрамеха́ніка

(ад гідра- + аэрамеханіка)

раздзел механікі, які вывучае раўнавагу і рух вадкіх і газападобных асяроддзяў, а таксама іх узаемадзеянне паміж сабою і з цвёрдымі целамі.

гідрабарацы́т

(ад гідра- + барацыт)

мінерал, водны барат кальцыю і магнію, бясколерны або белы са шкляным бляскам.

гідрабіёлаг

(ад гідра- + біёлаг)

спецыяліст у галіне гідрабіялогіі.