Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гіграамблістэ́гіум

(н.-лац. hygroamblystegium)

лістасцябловы мох сям. амблістэгіевых, які трапляецца ў вадзе і каля вады на камянях, каранях дрэў і драўніне.

гіграбіёнты

(ад гігра- + біёнты)

арганізмы (пераважна вельмі дробныя), жыццё якіх звязана з капілярнай глебавай вадой.

гіграгі́пнум

(н.-лац. hygrohypnum)

лістасцябловы мох сям. амблістэгіевых, які трапляецца на камянях у вадзе.

гіграмарфі́зм

(ад гігра- + -марфізм)

прыстасаванасць групы раслін дзякуючы своеасаблівай будове расці ва ўмовах павышанай вільготнасці.

гіграме́трыя

(ад гігра- + -метрыя)

сукупнасць метадаў вымярэння вільготнасці паветра.

гіграскапі́чны

(ад гігра- + гр. skopeo = гляджу)

здольны лёгка паглынаць вільгаць (напр. г-ая вата).

гіграско́п

(ад гігра- + -скоп)

прыбор, які прыблізна паказвае змену вільготнасці паветра.

гіграста́т

(ад гігра- + -стат)

прыбор, у якім падтрымліваецца нязменная вільготнасць.

гіграто́пы

(ад гігра- + гр. topos = месца)

месцы росту (экатопы), якія адрозніваюцца ўмовамі ўвільгатнення субстрату.

гігратэрмо́граф

(ад гігра- + тэрмограф)

самапісны метэаралагічны прыбор, у якім спалучаюцца гідрограф і тэрмограф.