Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гібсі́т

[ад англ. G. Gibbs = прозвішча амер. мінеролага мінералога (1776—1833)]

мінерал класа гідравокіслаў белага колеру з рознымі адценнямі са шкляным бляскам; выкарыстоўваецца для атрымання алюмінію.

гіг

(англ. gig)

шасці- або васьмівёславая карабельная шлюпка з нізкімі бартамі.

гіга́нт

(гр. gigas, -antos)

1) чалавек, жывёліна або расліна незвычайна вялікага росту; волат, велікан (напр. слон-г., дуб-г);

2) вялікае і важнае па значэнні прадпрыемства (завод-г.);

3) перан. чалавек, які вызначаецца значнымі дасягненнямі ў якой-н. галіне дзейнасці (г. думкі).

гігантагра́фія

(ад гігант + -графія)

спосаб прыгатавання рэпрадукцый з павялічанымі растравымі пунктамі; выкарыстоўваецца пры друкаванні плакатаў.

гігантаза́ўр

(ад гігант + -заўр)

велічэзны выкапнёвы паўзун з групы дыназаўраў.

гігантама́нія

(ад гігант + манія)

неапраўданае імкненне да грандыёзнага, вялізнага (напр. г. у архітэктуры).

гігантапітэ́к

(ад гігант + -пітэк)

вымерлая буйная чалавекападобная малпа, якая жыла ў сярэдзіне антрапагену.

гігантастра́кі

(ад гігант + гр. ostrakon = шкарлупіна)

тое, што і эўрыптэрыды.

гіганты́зм

(ад гігант)

празмерны рост чалавека, жывёліны або асобных частак іх цела ў выніку парушэння дзейнасці залоз унутранай сакрэцыі.

гігіе́на

(гр. hygieinos = здаровы; лекавы)

1) раздзел медыцыны, які вывучае ўплыў умоў жыцця і працы на здароўе чалавека і распрацоўвае меры прафілактыкі захворванняў;

2) практычныя мерапрыемствы, якія садзейнічаюць захаванню здароўя (г. працы, г. жылля).