Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ба́нда

(іт. banda)

1) група злачынцаў, разбойнікаў;

2) медны духавы аркестр, які ў некаторых операх суправаджае дзеянне на сцэне або за сцэнай, зрэдку ўводзіцца ў сімфанічны аркестр як дадатковы ансамбль.

банда́ж

(фр. bandage)

1) тугая павязка для падтрымання сценак жывата або іншых частак цела ў патрэбным становішчы;

2) стальны вобад на колах паравозаў, частках машын для павелічэння іх трываласці.

бандакра́тыя

(ад банда + -кратыя)

1) панаванне ў грамадстве крымінальных, мафіёзных элементаў, якія выкарыстоўваюць уладу ў карыслівых мэтах;

2) мафіёзная група, якая карыстаецца неабмежаванай уладай.

бандва́ген

(ням. Bandwagen, ад Band = вяроўка + Wagen = вазок)

канатная ваганетка, якая рухаецца па рэйках і выкарыстоўваецца ў адкрытых горных распрацоўках для транспарціроўкі пароды ад экскаватара да адвалу.

ба́нджа

(англ. banjo)

струнны шчыпковы музычны інструмент амерыканскіх неграў.

банду́ра

(укр. бандура, ад гр. pandura)

украінскі шматструнны шчыпковы музычны інструмент.

банды́т

(іт. bandito)

удзельнік банды, узброены рабаўнік, разбойнік.

бандыты́зм

(ад бандыт)

злачынная дзейнасць, звязаная з удзелам у грабежніцкіх бандах, забойствах, узброеных нападах.

бандэро́ль

(фр. banderole)

1) невялікае паштовае адпраўленне (кнігі, газеты, часопісы і інш.) у папяровай абгортцы;

2) ярлык на тавары, які сведчыць, што пошлінныя зборы за гэты тавар заплачаны.

бандэрылье́ра

(ісп. banderillero)

пешы баец з быком, які кідае ў яго бандэрыльі.