Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

балансі́р

(фр. balancier = каромысел)

1) рычаг у машыне, які перадае рух ад адной часткі да другой, а таксама рэгулятар у механізме гадзінніка, які замяняе маятнік (баланс 5);

2) доўгі шэст, пры дапамозе якога акрабат захоўвае раўнавагу на канаце.

балансо́граф

(ад баланс + -граф)

прыбор для рэгістрацыі змен радыяцыйнага балансу зямной паверхні.

балантыдыёз

(ад балантыдый)

хвароба чалавека і жывёл, якая выклікаецца балантыдыем.

баланты́дый

(н.-лац. balantidium)

прасцейшае класа інфузорый, якое паразітуе ў арганізме чалавека і жывёл.

бала́ст

(англ. ballast)

1) спецыяльны груз для забеспячэння правільнай асадкі і ўстойлівасці судна, для рэгулявання вышыні палёту аэрастата;

2) верхні слой чыгуначнага палатна з шчэбню, гравію, які надае ўстойлівасць рэйкавай каляі;

3) перан. тое, што з’яўляецца лішнім, непатрэбным.

баластэ́р бала́стэр

(ад баласт)

машына для пакрыцця баластам чыгуначнага палатна.

бала́та

(ісп. balata)

згуслы сок манілкары, блізкі па складу і ўласцівасцях да гутаперчы.

балаці́раваць

(ням. ballotieren < фр. ballotter, ад ballotte = невялікі шар)

галасаваць, рашаць падачай галасоў якое-н. пытанне (першапачаткова — шляхам апускання ў урну шароў).

балаціро́ўка

(ад балаціраваць)

галасаванне шляхам апускання ў урну бюлетэняў.

балдахі́н

(іт. baldacchino)

пьппны полаг на слупках пераважна з тканіны над ложкам, тронам, царкоўным алтаром і інш.