Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ацэты́л

(ад лац. acetum = воцат)

аднавалентны кіслотны радыкал 2, які паходзіць ад воцатнай кіслаты.

ацэтыле́н

(ад ацэт- + гр. hyle = рэчыва, сыравіна)

арганічнае злучэнне, бясколерны гаручы газ, які складаецца з вугляроду і вадароду і разам з паветрам утварае выбуховыя сумесі; выкарыстоўваецца для зваркі металаў, атрымання многіх важных сінтэтычных палімераў.

ацэтылсаліцы́лавы

(ад ацэтыл + саліцылавы);

а-ая кіслата — вытворнае саліцылавай кіслаты, белае крышталічнае рэчыва; процізапаленчы сродак з анальгетычнымі і гарачкапаніжальнымі ўласцівасцямі.

ацэтылхалі́н

(ад ацэтыл + халін)

арганічнае злучэнне, воцатнакіслы эфір халіну, бясколерны крышталічны прадукт, выкарыстоўваецца ў медыцыне як медыятар 3.

ацэтылхлары́д

(ад ацэтыл + хларыд)

хлорысты ацэтыл, бясколерная вадкасць з рэзкім пахам.

ацэтылцэлюло́за

(ад ацэтыл + цэлюлоза)

воцатнакіслы эфір цэлюлозы, белая аморфная маса; выкарыстоўваецца для вырабу штучнага валакна, вогнетрывалай кінаплёнкі, лакаў.

ацэфалі́я

(ад гр. akephalos = без галавы)

прыроджаная адсутнасць галавы ў плода ў выніку анамаліі развіцця.