Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аптыміза́тар

(ад лац. optimus = найлепшы)

набор тэхнічных устройстваў, які забяспечвае аптымальнае працяканне пэўнага вытворчага або тэхналагічнага працэсу.

аптыміза́цыя

(ад лац. optimus = найлепшы)

выбар найлепшага варыянта з некалькіх магчымых (напр. а. працэсу кіравання).

аптымі́зм

(фр. optimisme, ад лац. optimus = найлепшы)

бадзёры, жыццярадасны настрой, пры якім чалавек верыць у лепшае будучае, у поспех; схільнасць бачыць ва ўсім светлыя бакі (проціл. песімізм).

аптымі́ст

(ад аптымізм)

чалавек, схільны да аптымізму.

аптымісты́чны

(ад аптымізм)

прасякнуты аптымізмам (проціл. песімістычны).

апты́чны

(гр. optikos)

1) звязаны з оптыкай (напр. а. прыбор, а-ае шкло);

2) светлавы, звязаны з адбіццём і пераламленнем прамянёў святла (напр. а-ая з’ява).

аптэ́ка

(польск. apteka < лац. apotheca, ад гр. apotheke = склад)

1) установа, дзе па рэцэптах урачоў робяцца і адпускаюцца лякарствы;

2) набор лякарстваў, неабходны для першай дапамогі або хатняга лячэння; аптэчка.

аптэ́кар

(ст.-польск. aptekarz, ад лац. apothecarius)

тое, што і фармацэўт.

аптэрыго́ты

(н.-лац. apterygota, ад гр. apteros = бяспёры)

ніжэйшыя першаснабяскрылыя насякомыя, да якіх адносяцца двухвосткі, нагахвосткі, шчацінахвосткі.

аптэрые́з

(ад а- + гр. pteron = пяро)

хвароба птушак, якая характарызуецца затрымкай або поўным прыпыненнем росту пер’я.