Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аплікату́ра

(іт. applicatura, ад лац. applicare = прыкладваць)

1) спосаб размяшчэння пальцаў, найбольш зручны пры ігры на музычных інструментах;

2) лічбавае абазначэнне пад нотамі парадку размяшчэння пальцаў музыканта.

апліка́цыя

(лац. applicatio = прыкладванне, наклейванне)

1) спосаб стварэння малюнка, мастацкага ўзору, арнаменту шляхам наклейвання кавалачкаў рознакаляровай матэрыі, паперы і інш.;

2) узор, малюнак, арнамент, створаны такім чынам;

3) мед. накладванне на абмежаваны ўчастак паверхні цела лячэбнай гразі, парафіну і інш.

апліке́

(фр. appliqué, ад лац. applicatus = прыкладзены)

1) накладное серабро;

2) металічныя вырабы, пакрытыя тонкім слоем серабра.

аплі́т

(ад гр. aploos = просты)

магматычная горная парода, па мінералагічнаму складу падобная да глыбінных парод, з якімі яна звязана; выкарыстоўваецца ў керамічнай вытворчасці.

апло́мб

(фр. aplomb = літар. раўнавага)

1) празмерная саманадзейнасць, самаўпэўненасць у паводзінах, у абыходжанні з кім-н.;

2) уменне захоўваць у танцы ўстойлівасць.