Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

апе́ндыкс

(лац. appendix = прыдатак)

1) анат. адростак сляпой кішкі;

2) кароткі шланг у ніжняй частцы дырыжабля для рэгуліроўкі колькасці газу.

апендыкуля́рыі

(н.-лац. appendicularia, ад лац. appendicula = дадатак)

клас марскіх хордавых жывёл падтыпу тунікатаў пашыраны пераважна ў верхніх слаях вады.

апендыцы́т

(лац. appendix, -icis = прыдатак)

запаленне апендыкса.

апепсі́я

(ад а- + гр. pepsis = страваванне)

мед. нястраўнасць у сувязі з невыдзяленнем страўнікавага соку.

апера́нд

(англ. operand)

велічыня, над якой адбываецца аперацыя пры рэалізацыі праграмы ў электронна-вылічальнай машыне.

апера́тар

(лац. operator = выканаўца)

1) спецыяліст, які кіруе работай якога-н. механізма або ўстаноўкі;

2) тое, што і кінааператар, 3) мат. правіла, якое дазваляе кожны элемент аднаго мноства супаставіць з пэўным элементам другога мноства.

аператы́ўны

(лац. operativus = дзейны)

1) здольны хутка і правільна выканаць практычныя задачы, дзейсны (напр. а. работнік);

2) звязаны з ажыццяўленнем пэўнай аперацыі (напр. а. прастор, а-ая група).

аперацы́йны

(ад аперацыя)

1) прызначаны для аперацыі, звязаны з аперацыяй (напр. а. стол, а-ае ўмяшанне);

2) прызначаны для непасрэднага практычнага ажыццяўлення (напр. а. план).

апера́цыя

(лац. operatio = дзеянне)

1) лячэнне, звязанае з хірургічным умяшаннем;

2) сукупнасць баявых дзеянняў буйной вайсковай групіроўкі, аб’яднаных адной мэтай;

3) дзеянне, накіраванае на дасягненне пэўнай мэты, рашэнне пэўнай задачы (напр. вытворчая а., фінансавая а.);

4) асобная закончаная частка тэхналагічнага працэсу, якая выконваецца на адным рабочым месцы;

5) перапрацоўка інфармацыі электронна-вылічальнай машынай па адной камандзе.

аперацыяналі́зм

(ад лац. operatio = дзеянне)

суб’ектыўна-ідэалістычны напрамак у сучаснай філасофіі, паводле якога паняцці не адлюстроўваюць аб’ектыўную рэчаіснасць, а з’яўляюцца прадуктам дзеянняў (аперацый) вучонага.