абіяты́чны
(ад а- + біятычны)
неарганічны або пазбаўлены жыцця;
а-ая зона — зона, у якой няма жывых арганізмаў;
а-ыя фактары — сукупнасць умоў неарганічнага асяроддзя, якія ўплываюць на арганізм.
абіяці́н
(ад лац. abies, -etis = елка)
вуглевадарод, які здабываецца са смалы хвойных дрэў і выкарыстоўваецца замест бензіну як растваральнік.