Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

абрэвіяту́ра

(іт. abbreviatura, ад лац. abbreviare = скарачаць)

1) складанаскарочанае слова, утворанае з пачатковых частак, пачатковых літар або гукаў некалькіх слоў;

2) знакі скарачэння ў нотным пісьме.

абрэвія́цыя

(лац. abbreviatio = скарачэнне)

1) утварэнне абрэвіятур;

2) скарачэнне індывідуальнага развіцця органаў або іх частак у жывёльных арганізмаў.

абрэжэ́

(фр. abrégé, ад abréger = скарачаць)

выпіс з твора, скарочаны пераказ.

абрэ́к

(асец. abreg)

гіст. горац, які ў перыяд далучэння Каўказа да Расіі прымаў удзел у барацьбе супраць царскіх войск і адміністрацыі.