Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

абане́нт

(ням. Abonnent, ад фр. abonné)

1) асоба, якая карыстаецца абанементам, 2) асоба або ўстанова, якія маюць тэлефон.

абані́раваць

(фр. abonner)

атрымліваць што-н. па абанеменце.

абара́льны

(ад лац. ab = ад, супраць + аральны)

біял. процілеглы роту, размешчаны ў частцы цела, процілеглай вобласці рота (параўн. аральны).

абарда́ж

(фр. abordage)

даўнейшы спосаб марской бітвы — счэпліванне з варожым суднам для рукапашнага бою.

абарты́ўны

(лац. abortivus = неданошаны, раней часу народжаны)

1) накіраваны на спыненне якога-н. працэсу (напр. хваробы);

2) біял. недаразвіты (напр. а-ыя органы раслін).

абарыге́ны

(лац. aborigines, ад ab origine = ад пачатку)

1) карэнныя жыхары якой-н. краіны, мясцовасці ў адрозненне ад пазнейшых перасяленцаў;

2) тое, што і аўтахтоны 1.

аба́т

(лац. abbas, -atis, ад арам. abba = бацька)

1) настаяцель каталіцкага мужчынскага манастыра;

2) каталіцкі святар у Францыі.

абаты́са

(лац. abbatissa)

настаяцельніца каталіцкага жаночага манастыра.

аба́цтва

(ад абат)

каталіцкі манастыр з належнымі яму ўладаннямі, якім кіруе абат або абатыса.

абве́р а́бвер

(ням. Abwehr, ад Auslandsnachrichten- und Abwehramt)

орган ваеннай разведкі і контрразведкі Германіі ў 1919 — 1944 гг.