Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

бальнеатэрапі́я

(ад лац. balneum = лазня, купанне + тэрапія)

лячэнне мінеральнымі водамі і гразямі.

бальнеатэ́хнка

(ад лац. balneum = лазня, купанне + тэхніка)

галіна санітарнай тэхнікі, якая займаецца стварэннем неабходных умоў для выкарыстання мінеральных водаў і гразяў у лячэбна-прафілактычных мэтах.

бальнео́лаг

(ад лац. balneum = лазня, купанне + -лаг)

спецыяліст у галіне бальнеалогіі.

бальсо́ны

(ісп. bolsón = мяшок)

западзіны ў міжгорных пустынях Паўн. Амерыкі.

балюстра́да

(фр. balustrade)

парэнчы з фігурнымі слупкамі на лесвіцах, тэрасах, балконах.

баля́са

(польск. balas, ад іт. balaustro)

точаны фігурны слупок парэнчаў.

бамало́х

(гр. bomolochos)

блазен, прастадушны хітрун у старажытнагрэчаскай камедыі.

бамба́ж

(фр. bombage)

уздуцце кансервавай банкі ў сувязі з размнажэннем у кансервах мікраарганізмаў і ўтварэннем газаў.

бамба́кс

(н.-лац. bombax)

высокае лістападнае дрэва сям. бамбаксавых, пашыранае ў лясах трапічнай Азіі.

бамба́рда

(фр. bombarde)

1) буйнакаліберная гармата 14—16 ст., якая страляла каменнымі ядрамі;

2) уст. двухмачтавае транспартнае судна з марцірамі для кідання бомбаў;

3) басовая труба ў аргане.