Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сту́дыя

(іт. studio)

1) майстэрня мастака або скульптара;

2) школа для падрыхтоўкі мастакоў або артыстаў;

3) прадпрыемства, дзе праводзіцца запіс голасу або фота- ці кіназдымка;

4) спецыяльна абсталяванае памяшканне для вядзення радыё- і тэлеперадач.

студэ́нт

(польск. student, ад лац. studens, -ntis = які старанна працуе, займаецца)

навучэнец вышэйшай навучальнай установы.

сту́ка

(іт. ctucco)

штучны мармур з паліраванага гіпсу з дамешкамі.

сту́пар

(лац. stupor = здранцвенне)

стан прыгнечанасці пры некаторых псіхозах, які выяўляецца ў маўклівасці і поўнай нерухомасці хворага.

стыбні́т

(ад гр. stibi = сурма)

тое, што і антыманіт.

стывідо́р

(англ. stevedore, ад ісп. estibador)

асоба, якая кіруе пагрузкай і разгрузкай суднаў у замежных портах партах.

стыгакары́ды

(н.-лац. stygocaridacea)

атрад вышэйшых ракападобных; жывуць у грунтовых водах Паўн. Амерыкі.

стыгане́ма

(н.-лац. stigonema)

ніткаватая сіне-зялёная водарасць сям. стыганемавых, якая трапляецца на вільготных скалах, імхах, пнях, у глебе, радзей ў вадзе.

стыгеякло́ніум

(н.-лац. stigeoclonium)

ніткаватая зялёная водарасць сям. хетапоравых, якая пашырана ў прэсных і саланаватых водах у абрастаннях розных субстратаў.

сты́гма, стыгма́т

(гр. stigma, -atos = укол, кляймо, пляма)

1) кляймо на целе раба або злачынца ў Стараж. Грэцыі;

2) адтуліна, якая адкрывае органы дыхання на паверхні цела членістаногіх жывёл.