Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

нафтэна́ты

(ад афтэны)

солі і эфіры нафтэнавых кіслот.

нафтэ́ны

(ад гр. naphtha = нафта)

цыклічныя насычаныя вуглевадароды, якія змяшчаюцца ў нафце.

нахгешы́хтэ

(ням. Nachgeschichte = гісторыя, што адбылася пасля)

сціслыя звесткі, якія падаюцца ў літаратурным творы пра герояў і падзеі пасля развязкі.

нацы́зм

(ням. Nazismus, ад Nationalsozialismus = нацыянальны сацыялізм)

назва фашызму ў гітлераўскай Германіі.

нацы́ст

(ням. Nazi, ад Nationalsozialisten = нацыянал-сацыяліст)

член гітлераўскай фашысцкай партыі ў Германіі, прыхільнік нацызму.

на́цыя

(лац. natio = племя, народ)

устойлівая агульнасць людзей, якая ўзнікла гістарычна на аснове агульнасці мовы, тэрыторыі, эканамічнага жыцця, культуры і асаблівасцей характару.

нацыяналіза́цыя

(фр. nationalisation, ад лац. natio = народ)

перадача прыватнай уласнасці (зямель, прадпрыемстваў, банкаў, жылых будынкаў) ва ўласнасць дзяржавы.

нацыяналі́зм

(фр. nationalisme, ад лац. natio = народ)

1) рэакцыйная ідэалогія і палітыка, накіраваная на распальванне нацыянальнай варожасці;

2) рух у прыгнечаных краінах за нацыянальную незалежнасць.

нацыяналі́ст

(ад нацыяналізм)

прыхільнік нацыяналізму.

нацыяна́льны

(н.-лац. nationalis = народны)

1) звязаны з грамадска-палітычным жыццём нацый (напр. н. рух);

2) які ўласцівы дадзенай нацыі, выражае яе характар (напр. н-ая культура);

3) які належыць дадзенай краіне, дзяржаўны (напр. н. гімн).