Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

апсі́ды

(ад гр. apsis, -idos = дуга, скляпенне)

астр. самы блізкі і самы далёкі пункты арбіты аднаго свяціла адносна другога, цэнтральнага, напр. Зямлі адносна Сонца, Месяца адносна Зямлі.

аптава́ць

(лац. optare)

ажыццяўляць у адносінах да каго-н. права аптацыі.

апта́йп

(англ. optype)

палігр. аўтаматычная машына для фотанабору радкоў, якія аказаліся прапушчанымі наборна-пішучай машынай.

апта́нт

(лац. optans, -ntis = які выбірае)

асоба, якая мае права выбіраць грамадзянства.

аптаты́ў

(лац. optativus = пажадальны)

лінгв. лад дзеяслова, які абазначае пажаданасць адпаведнага дзеяння.

апта́цыя

(лац. optatio = жаданне, выбар)

добраахвотны выбар грамадзянства, які звычайна дазваляецца зрабіць насельніцтву тэрыторыі, што перайшла ад адной дзяржавы да другой.

апто́метр

(ад гр. optos = бачны + -метр)

прыбор для вымярэння і вызначэння вастрыні зроку

аптро́н

[ад опт(ыка) + -трон]

оптыка-электронны прыбор, у якім адбываецца ўзмацненне і пераўтварэнне аптычных або электрычных сігналаў; выкарыстоўваецца ў вылічальнай тэхніцы, аўтаматыцы і інш.

аптыма́льны

(ад лац. optimus = найлепшы)

самы спрыяльны, найбольш адпаведны пэўным умовам і задачам (напр. а. варыянт).

аптыма́ты

(лац. optimates)

палітычная групоўка ў Стараж. Рыме, якая адлюстроўвала інтарэсы нобіляў і супрацьстаяла папулярам.