Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

апрапрыя́цыя

(лац. appropriatio = засваенне)

прысваенне, завалоданне.

апро́шы

(фр. approches)

1) земляныя равы, якія пракладвалі для скрытага набліжэння да сцен крэпасці перад яе штурмам;

2) прамежкі паміж літарамі або словамі ў друкарскім наборы.

апрыёрны

(ад апрыёры)

які не залежыць ад вопыту, не абапіраецца на вывучэнне фактаў, папярэднічае даследаванню (проціл. апастэрыёрны).

апрыёры

(лац. a priori = з папярэдняга)

1) незалежна ад вопыту, да вопыту (проціл. апастэрыёры);

2) перан. не правяраючы чаго-н., загадзя.

апрэсі́н

(ад а- + лац. pressus = ціск)

лекавы прэпарат, які выкарыстоўваюць пры розных формах гіпертанічнай хваробы.

апрэ́т

(фр. apprêt = апрацоўка)

рэчывы, якія накладваюць на скуру, тканіну, паперу пры апрэтуры.

апрэтава́ць

(фр. apprêter)

выконваць апрэтуру 1.

апрэту́ра

(ням. Appretur, ад фр. apprêter = апрацоўваць)

1) сукупнасць аперацый над скурамі, тканінамі, паперай для надання ім патрэбных уласцівасцей;

2) рашчына для апрацоўкі скураных вырабаў.

апсані́ны

(гр. opsonion = забеспячэнне ежай)

спецыфічныя антыцелы, якія ўтвараюцца ў імунізаваным арганізме і стымулююць фагацытоз бактэрый лейкацытамі.

апсі́да

(гр. apsis, -idos = дуга, скляпенне)

паўкруглы або шматвугольны выступ у сцяне хрысціянскіх царкоўных будынкаў, які перакрыты паўкупалам.