Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гіпсатэрмо́метр

(ад гр. hypsos = вышыня + тэрмометр)

прыбор для вызначэння вышыні пункта над узроўнем мора па тэмпературы кіпення вады, што залежыць ад атмасфернага ціску.

гіпсахро́мны

(ад гр. hypsos = вышыня + chroma = колер);

г. эфект — змена афарбоўкі арганічных злучэнняў пры змяненні іх хімічнай будовы ў бок павышэння колеру — пераход ад зялёнага праз сіні, фіялетавы, чырвоны, аранжавы да жоўтага колеру (параўн. батахромны).

гіпура́ліі

(ад гіпа- + гр. ura = хвост)

расшыраныя асцістыя адросткі апошніх хваставых пазванкоў касцістых рыб, якія падтрымліваюць прамяні хваставога плаўніка.

гіпуры́ты

(ад гр. hippuris = які мае конскі хвост)

гіганцкія марскія малюскі класа двухстворкавых з канічнай ракавінай, падобнай да хваста каня, якія існавалі ў мезазоі.

гіпю́р

(фр. guipure)

карункі з выпуклым узорам.