Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

апо́рпій

(н.-лац. Aporpium)

губавы базідыяльны грыб сям. порыевых, які расце на кары і гнілой драўніне вольхі, бярозы, таполі, вярбы і іншых лісцевых парод.

апо́рыя

(гр. aporia = непраходнасць)

супярэчнасць у меркаванні, якая здаецца непераадольнай.

апо́стал

(гр. apostolos = пасланец)

1) кожны з дванаццаці вучняў Хрыста, прапаведнікаў яго вучэння;

2) перан. заўзяты паслядоўнік якой-н. ідэі, вучэння;

3) хрысціянская богаслужэбная кніга, якая змяшчае частку Новага запавета і Апакаліпсіс.

апо́страф

(гр. apostrophos = звернуты ўбок, назад)

надрадковы знак у выглядзе коскі.

апо́сум

(індз. oposon)

невялікая жывёла сям. сумчатых пацукоў, якая водзіцца ў лясах Амерыкі.

апо́фіз

(гр. apophysis = адростак)

анат. адростак, выступ косці.

апрабава́ць

(лац. approbare)

1) афіцыйна адобрываць, зацвярджаць што-н., напр. праект, заданне;

2) рабіць праверку, аналіз чаго-н. перш чым пачаць карыстацца (напр. а. машыну, а. новы прэпарат).

апраба́цыя

(лац. approbatio)

1) афіцыйнае адабрэнне, вынесенае на падставе выпрабавання, праверкі, шырокага абмеркавання (напр. а. вучэбных праграм);

2) абследаванне гатунковых якасцей сельскагаспадарчых культур для адбору лепшых з іх на насенне (напр. палявая а.).

апраксіма́цыя

(лац. approximatio = збліжэнне)

замена адных матэматычных велічынь, аб’ектаў іншымі, больш простымі.

апра́ксія

(гр. apraksia = бяздзейнасць)

парушэнне здольнасці выконваць мэтанакіраваныя рухі ў выніку паражэння пэўных аддзелаў кары галаўнога мозга.