Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ната́рыус

(лац. notarius = пісар, сакратар)

службовая асоба, якая засведчвае і афармляе розныя юрыдычныя дакументы, акты.

натарыя́льны

(ад п.-лац. notarius = пісарскі)

які мае адносіны да афармлення і засведчання розных дакументаў, юрыдычных актаў;

н-ая кантора — мясцовы орган натарыяту.

натары́ят натарыя́т

(ад п.-лац. notarius = пісарскі)

сістэма дзяржаўных органаў, задачай якіх з’яўляецца засведчанне правоў і фактаў, што маюць юрыдычнае значэнне, а таксама вернасць копій і выпісак з дакументаў, подпісаў на іх.

натаце́нія

(н.-лац. notothenia)

марская рыба атрада акунёвых, якая пашырана ля берагоў субантарктычных і антарктычных астравоў; аб’ект промыслу.

ната́цыя

(лац. notatio = заўвага)

1) вымова, павучанне;

2) сістэма ўмоўных памет, якія прыняты ў пэўнай галіне дзейнасці.

натр

(ар. natrūn = сода);

н. едкі — гідравокіс натрыю (каўстычная сода), бясколерная крышталічная маса; выкарыстоўваецца ў хімічнай, тэкстыльнай, мылаварнай і іншых галінах прамысловасці.

натралі́т

(ад натрый + -літ)

мінерал, складаны водазмяшчальны алюмасілікат натрыю з групы цэалітаў сустракаецца ў вулканічных пародах як прадукт змянення нефеліну і палявых шпатаў.

на́трый

(лац. natrium, ад ар. natrum = сода)

хімічны элемент, шчолачны метал серабрыста-белага колеру, шырока распаўсюджаны ў прыродзе.

нату́ра

(лац. natura = прырода)

1) рэальныя аб’екты рэчаіснасці, якія мастак назірае ў працэсе іх адлюстравання;

2) характар чалавека, тэмперамент (напр. уражлівая н., шырокая н.;

3) тавары, прадукты як сродак аплаты замест грошай.

натуралізава́ць

(фр. naturaliser, ад лац. naturalis = прыродны)

даваць правы грамадзянства або падданства чужаземцу (проціл. дэнатуралізаваць).