Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

апіяцы́сціс

(н.-лац. apiocystis)

каланіяльная зялёная водарасць сям. тэтраспоравых, якая трапляецца на водных раслінах, адмерлым субстраце ў непраточных вадаёмах.

апладзі́раваць

(фр. applaudir)

пляскаць у далоні на знак прывітання або адабрэння.

апладысме́нты

(фр. applaudissements)

плясканне ў далоні на знак прывітання або адабрэння.

аплазі́я

(ад а- + гр. plasis = утварэнне, фармаванне)

прыроджаная адсутнасць якога-н. органа ў выніку парушэння працэсу закладкі і развіцця яго тканак (параўн. гіпаплазія, гіперплазія).

апланаспо́ры

(ад гр. aplanes = нерухомы + споры)

нерухомыя споры водарасцяў, якія служаць для бясполага размнажэння.

аплана́т

(гр. aplanetos = нерухомы, які не адхіляецца)

фотааб’ектыў, у якім выпраўлена сферычная аберацыя.

апланаты́зм

(ад апланат)

адсутнасць сферычнай і храматычнай аберацыі.

апла́тка

(польск. opłatek, ад лац. oblatum = ахвераванае)

1) аладачка з прэснага цеста, якая выкарыстоўваецца католікамі і пратэстантамі пры прычасці;

2) абалонка з крухмальнага цеста або жэлаціну для парашковых лякарстваў; капсула.

аплацэнта́рныя

(ад а- + плацэнта)

млекакормячыя (клаачныя і сумчатыя), у якіх пры развіцці зародкаў не ўтвараецца плацэнта.

апліка́та

(лац. applicata = прылеглая, сумежная)

мат. назва аднаго з трох лікаў, якія вызначаюць становішча пункта ў прасторы адносна прамавугольнай сістэмы каардынат.