Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

настрыфіка́цыя

(ад лац. noster = наш + -фікацыя)

прывядзенне ў адпаведнасць дыпломаў, выдадзеных замежнымі вышэйшымі навучальнымі ўстановамі, з дыпломамі айчынных навучальных устаноў.

настура́н

(ад гр. nastos = ушчыльнены + уран)

мінерал класа вокісаў і гідравокісаў, разнавіднасць уранініту.

насту́рка, насту́рцыя

(лац. nasturtium)

травяністая расліна сям. настуркавых з буйнымі жоўтымі, аранжавымі або чырвонымі духмянымі кветкамі, пашыраная ў Паўд. Амерыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

на́стыі

(ад гр. nastos = ушчыльнены)

рэакцыі расліны (рухі лістоў, пялёсткаў і іншых органаў) на дзеянні раздражняльнікаў (святла, тэмпературы, вільготнасці і інш.), якія не маюць пэўнага напрамку.

ната́блі

(фр. notables, ад лац. notabilis = памятны)

прызначаныя каралём члены асобага сходу з ліку прадстаўнікоў вышэйшага духавенства, прыдворнага дваранства і мэраў гарадоў у Францыі ў 14—18 ст.

натабра́нхіус

(н.-лац. nothobranchius)

рыба атрада карпазубых, якая пашырана ў вадаёмах Усх. і Цэнтр. Афрыкі, што перыядычна перасыхаюць; вядома як акварыумная.

натагра́фія

(ад нота + -графія)

1) апісанне нотных выданняў і рукапісаў, дапаможная галіна музыказнаўства;

2) навуковая дысцыпліна, якая вывучае гісторыю, тэорыю і методыку апісання і класіфікацыю нот.

натакатылідо́зы

(ад натакатыліды)

глісныя хваробы пераважна вадаплаўных птушак, якія выклікаюцца натакатылідамі.

натакатылі́ды

(н.-лац. notocotylidae)

сямейства гельмінтаў класа трэматодаў, паразітуюць у сляпой і прамой кішках вадаплаўных птушак.

ната́льны

(лац. natalis = які адносіцца да нараджэння)

1) мед. звязаны з родамі (напр. у акушэрскай практыцы антэнатальная і перынатальная паталогія);

2) прыроджаны.