Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

а́піс

(гр. Apis, ад егіп. Chapi)

свяшчэнны бык у старажытных егіпцян.

апістагнаты́чны

(ад гр. opisthe = ззаду + gnathos = галава)

звернуты коса назад і ўніз (пра рот і сківіцы галавы насякомага).

апістагра́ма

(н.-лац. apistogramma)

рыба атрада акунепадобных, якая пашырана ў рэках Паўд. Амерыкі; на Беларусі разводзіцца як акварыумная.

апістадо́м

(гр. opisthodomos = які знаходзіцца ў задняй частцы дома)

закрытае памяшканне ў заходняй частцы старажытнагрэчаскага храма.

апіста́рх

(н.-лац. opistorchis)

гельмінт сям. апістархідаў класа смактуноў, які пашыраны ў Еўропе і Азіі.

апістархі́ды

(н.-лац. opisthorchidae)

сямейства гельмінтаў класа трэматодаў, паразіты рыб, паўзуноў, птушак, млекакормячых і чалавека.

апістархо́з

(ад гр. opisthe = ззаду + orchos = шпалера)

глістовае захворванне жывёл і чалавека, якое выклікаецца паразітаваннем у печані, жоўцевым пузыры і падстраўнікавай залозе плоскіх чарвей.

апістасо́ма

(ад гр. opisthe = ззаду + сома)

наступны за прасомай задні аддзел цела хеліцэравых, часам называецца брушкам.

апітэрапі́я

(ад лац. apis = пчала + тэрапія)

выкарыстанне пчалінага яду на лекавыя мэты.

апіякрэ́я

(н.-лац. apiocrea)

сумчаты грыб сям. гіпаміцэтавых, які развіваецца на ядомых грыбах (баравіку, падасінавіку, падбярозавіку, махавіку) і лішайніках.