Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гіперсексуа́льнасць

(ад гіпер- + сексуальнасць)

значна павышаная палавая схільнасць.

гіперсенсібіліза́цыя

(ад гіпер- + сенсібілізацыя)

павышэнне адчувальнасці да святла фотаматэрыялу шляхам прамывання яго ў вадзе або спецыяльных растворах.

гіперсо́мнія

(ад гіпер- + лац. somnus = сон)

павышаная санлівасць як вынік парушэння рэгуляцыі сну і адпачынку пры арганічных парушэннях нервовай сістэмы і некаторых саматычных захворваннях.

гіперсо́нік

(ад гіпер- + лац. sonus = гук)

звышгукавы самалёт, скорасць якога складае некалькі тысяч кіламетраў у гадзіну.

гіперстэ́н

(ад гіпер- + гр. sthenos = моцнасць)

пародаўтваральны мінерал класа сілікатаў з групы рамбічных піраксенаў цёмна-бурага колеру.

гіпертані́чны

(ад гіпертанія)

1) які мае павышаны ціск;

г. раствор — раствор, асматычны ціск якога вышэйшы, чым у клетках жывёльных і раслінных арганізмаў (параўн. гіпатанічны);

2) які мае адносіны да гіпертаніі 2 (г-ая хвароба).

гіпертані́я

(ад гіпер- + -танія)

1) павышэнне крывянога ціску (параўн. гіпатанія);

2) хвароба, якая выражаецца ў павышэнні крывянога ціску ў артэрыяльных сасудах.

гіпертрафі́я

(ад гіпер- + -трафія)

1) павелічэнне аб’ёму якога-н. органа ці тканкі цела ў выніку змянення іх функцыі або хваробы (параўн. гіпатрафія);

2) перан. празмернае развіццё чаго-н. (напр. г. чуллівасці).

гіпертрыхо́з

(ад гіпер- + гр. thriks, -ichos = волас)

празмернае развіццё валасянога покрыва на ўчастках скуры, звычайна вольных ад валасоў, напр. на твары ў жанчын або на спіне ў мужчын; валасатасць.

гіпертырэо́з

(ад гіпер- + тырэоз)

павышэнне функцыі шчытападобнай залозы, якое назіраецца пры некаторых захворваннях (тырэатаксікозе) і фізіялагічных станах, напр. пры цяжарнасці, клімаксе і інш. (параўн. гіпатырэоз).