Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гіперметамарфо́за

(ад гіпер- + метамарфоза)

асобны выпадак метамарфозы некаторых паразітычных насякомых, калі лічынка праходзіць некалькі стадый, якія адрозніваюцца паміж сабой марфалагічна і біялагічна.

гіперметрапі́я

(ад гіпер- + гр. metron = мера + ops, opos = вока)

дальназоркасць.

гіпернефро́ма

(ад гіпер- + гр. nephros = нырка + -ома)

пухліна, якая развіваецца з клетак кары наднырачнай залозы.

гіперо́ны

[ад гіпер- + (элект)рон]

няўстойлівыя элементарныя часціцы, маса якіх большая за масу нейтрона.

гіперпалярыза́цыя

(ад гіпер- + палярызацыя)

павелічэнне розніцы патэнцыялаў на паверхневых мембранах нервовых і мышачных клетак пры памяншэнні іх пранікальнасці для іонаў натрыю і калію.

гіперпаратырэо́з

(ад гіпер + гр. para = каля + тырэоз)

захворванне чалавека або жывёл, выкліканае павышанай функцыяй прышчытападобных залоз (параўн. гіпапаратырэоз).

гіперпітуітары́зм

[ад гіпер + лац. (grandula) pituitaria = гіпофіз]

павышэнне функцыі гіпофіза, якое прыводзіць да разладу росту і развіцця арганізма (гігантызму, акрамегаліі і інш.); параўн. гіпапітуітарызм.

гіперплазі́я

(ад гіпер- + гр. plasis = утварэнне)

празмернае разрастанне тканкі жывёльнага або расліннага арганізма ў выніку паталагічнага размнажэння клетак; разнавіднасць гіпертрафіі (параўн. аплазія, гіпаплазія).

гіперрэалі́зм

(англ. hyperrealism, ад гр. hyper = над, звыш + англ. realism = рэалізм)

плынь у амерыканскім і заходнееўрапейскім мастацтве 70-х гг. 20 ст., якая выяўляла сябе як разнавіднасць натуралізму.

гіперсакрэ́цыя

(ад гіпер- + сакрэцыя)

празмернае выдзяленне сакрэту2 якой-н. залозай, звязанае з павышанай функцыянальнай актыўнасцю залозы (параўн. гіпасакрэцыя).