Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

абстрагава́ць

(лац. obstrahere = адцягваць)

адкідаць у думках неістотныя ўласцівасці, сувязі прадмета, з’явы і выдзяляць яго асноўныя, заканамерныя прыкметы.

абстра́ктны

(ад лац. abstractio = адцягненне, аддаленне)

адцягнены, заснаваны на абстракцыі.

абстра́кцыя

(лац. abstractio = адцягненне, аддаленне)

1) адцягненне ў думках ад неістотных уласцівасцей, якасцей, сувязяў прадметаў ці з’яў з мэтай выдзеліць іх найбольш істотныя прыкметы;

2) адцягненае паняцце, тэарэтычнае, навуковае абагульненне.

абстракцыяні́зм

(ад абстракцыя)

плынь у выяўленчым мастацтве 20 ст., для якой характэрны поўны адыход ад прынцыпаў рэалістычнага адлюстравання рэчаіснасці.

абстракцыяні́ст

(ад абстракцыянізм)

прадстаўнік абстракцыянізму.

абстру́кцыя

(лац. obstructio = перашкода)

від пратэсту, метад барацьбы, дзеянні, учынкі асоб ці калектываў, накіраваныя на зрыў якога-н. мерапрыемства, прапановы; найбольш пашырана ў парламентах.

абструкцыяні́зм

(ад абструкцыя)

сістэма палітычнай барацьбы шляхам абструкцый.

абструкцыяні́ст

(ад абструкцыянізм)

прыхільнік ці непасрэдны ўдзельнік абструкцыі.

абстыне́нт

(лац. abstinens, -ntis = які ўстрымліваецца)

асоба, якая ўстрымліваецца ад чаго-н., пераважна ад ужывання спіртных напіткаў.

абстыне́нцыя

(лац. abstinentia)

1) поўнае ўстрыманне ад ужывання спіртных напіткаў;

2) палавое ўстрыманне.