Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гідрані́міка

(ад гідра- + гр. onyma = імя, назва)

раздзел мовазнаўства, які вывучае гідронімы і гідранімію.

гідрані́мія

(ад гідра- + гр. onyma = імя, назва)

лінгв. сукупнасць гідронімаў.

гідра́нт

(ад гр. hydor = вада)

водаразборная калонка або кран, якія ўстанаўліваюцца на водаразборнай лініі для палівання вуліц, тушэння пажараў і інш.

гідра́нты

(ад гр. hydor = вада)

тое, што і гідрапаліпы.

гідрао́птыка

(ад гідра- + оптыка)

раздзел оптыкі, які вывучае распаўсюджванне святла ў водным асяроддзі.

гідрапалі́пы

(ад гідра- + паліпы)

паліпоідная стадыя ў жыццёвым цыкле кішачнаполасцевых жывёл падкласа гідроідных.

гідрапа́рк

(ад гідра- + парк)

парк, адметны перавагай вадаёмаў, якія з’яўляюцца базай для арганізацыі водных відаў спорту і адпачынку, кампазіцыйнай асновай архітэктурна-планіровачнай і ландшафтнай арганізацыі.

гідрапа́тыя

(ад гідра- + -патыя)

тое, што і гідратэрапія.

гідрапедало́гія

(ад гідра- + педалогія)

навука аб формах і заканамернасцях руху вады ў грунце.

гідраперы́т

(ад гідра- + гр. pyr = агонь)

лекавы прэпарат, які выкарыстоўваецца як сродак для дэзінфекцыі пры запаленні слізістых абалонак, у гінекалогіі.