Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гідраінтэгра́тар

(ад гідра- + інтэгратар)

вылічальная машына, дзеянне якой заснавана на матэматычнай аналогіі даследуемых працэсаў і гідраўлічных з’яў.

гідракадо́н

(ад гідра- + гр. kodia = макаўка)

лекавы прэпарат, які выкарыстоўваецца як сродак супраць кашлю пры захворваннях лёгкіх і верхніх дыхальных шляхоў.

гідракамбінезо́н

(ад гідра + камбінезон)

касцюм вадалаза, які засцерагае ад пераахаладжэння і траўм.

гідракампрэ́сар

(ад гідра- + кампрэсар)

гідраўлічны кампрэсар, які сціскае газы пры дапамозе вадкасці.

гідракана́л

(ад гідра- + канал)

канал, дзе выпрабоўваюцца мадэлі караблёў, лодак, гідрасамалётаў і інш.

гідракара́лы

(н.-лац. hydrocorallia)

атрад марскіх кішачнаполасцевых жывёл падкласа гідроідных, утвараюць вапняковыя калоніі жоўтага, ружовага, чырвонага або фіялетавага колеру, якія трывала прырастаюць да скал або камянёў.

гідракарбана́ты

[ад гідра(ген) + карбанаты]

кіслыя солі вугальнай кіслаты, выкарыстоўваюцца ў медыцыне і хлебапячэнні.

гідракартызо́н

(ад гідра- + картызон)

адзін з гармонаў кары наднырачных залоз, які ўдзельнічае ў рэгуляцыі вугляводнага абмену ў арганізме, праяўляе супрацьзапаленчае і супрацьалергічнае (гл. алергія) дзеянне.

гідракары́не

(н.-лац. hydrocoryne)

ніткаватая сіне-зялёная водарасць сям. гідракарынавых, якая трапляецца ў стаячых водах на водных раслінах.

гідракасцю́м

(ад гідра- + касцюм)

тое, што і гідракамбінезон.