Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

апельсі́н

(гал. appelsien)

пладовае дрэва сям. рутавых, пашыранае ў тропіках і субтропіках, а таксама буйны сакаўны плод гэтага дрэва аранжавага колеру.

апелява́ць

(лац. appellare)

1) абскарджваць прыгавор суда ў вышэйшай інстанцыі;

2) звяртацца да каго-н. дзеля падтрымкі (напр. а. да грамадскай думкі).

апеля́нт

(лац. appellans, -ntis)

асоба, якая падала або падае апеляцыю.

апеляты́ў

(ад лац. appellare = называць)

лінгв. імя агульнае як супрацьлегласць імені ўласнаму.

апеля́цыя

(лац. appellatio)

1) абскарджанне прыгавору суда ў вышэйшай інстанцыі; просьба перагледзець справу (параўн. касацыя 1);

2) просьба падтрымаць у чым-н. (напр. а. да грамадскасці).

апе́ндыкс

(лац. appendix = прыдатак)

1) анат. адростак сляпой кішкі;

2) кароткі шланг у ніжняй частцы дырыжабля для рэгуліроўкі колькасці газу.

апендыкуля́рыі

(н.-лац. appendicularia, ад лац. appendicula = дадатак)

клас марскіх хордавых жывёл падтыпу тунікатаў пашыраны пераважна ў верхніх слаях вады.

апендыцы́т

(лац. appendix, -icis = прыдатак)

запаленне апендыкса.

апепсі́я

(ад а- + гр. pepsis = страваванне)

мед. нястраўнасць у сувязі з невыдзяленнем страўнікавага соку.

апера́нд

(англ. operand)

велічыня, над якой адбываецца аперацыя пры рэалізацыі праграмы ў электронна-вылічальнай машыне.