ХАЛІНАМІМЕ́ТЫКІ (ад халін + грэч. mimētikos узнаўляльны, які можа пераймаць),
лекавыя сродкі, прыродныя і сінт. рэчывы. Адрозніваюць Х. прамыя і непрамыя. Прамыя ўзбуджаюць халінарэцэптары клетак арганізма, на якія ўздзейнічае ацэтылхалін. Яны падзяляюцца на 3 групы: м-Х. (мускарын, які ўтрымліваецца ў мухаморах, пілакарпін і інш.), н-Х. (нікацін, лабелін, анабазін і інш.) і м-н-Х. (ацэтылхалін, карбахалін). Да непрамых Х. адносяцца антыхалінэстэразныя сродкі (празерпін, фізастыгмін, галантамін).
М-Х. выклікаюць звужэнне зрэнкі, зніжэнне ўнутрывочнага ціску, брадыкардыю і інш. Н-Х. актывуюць сімпатычную нерв. сістэму. узмацняюць вылучэнне адрэналіну з наднырачнікаў, павышаюць артэрыяльны ціск. рэфлекторна ўзбуджаюць дыханне і інш. Пры дзеянні м-н-Х. пераважаюць эфекты м-Х. Выкарыстоўваюцца пры лячэнні глаўкомы. для прафілактыкі і ліквідацыі атаніі кішэчніка і мачавога пузыра, пры атручэнні халіналітыкамі і інш.
нервовыя валокны. канцавыя ўчасткі якіх выпрацоўваюць медыятар ацэтылхалін. Знаходзяцца ў перыферычнай і цэнтр.нерв. сістэмах пазваночных і беспазваночных жывёл. Да іх адносяць парасімпатычныя нервы; прэгангліянарныя і постгангліянарныя сімпатычныя валокны, што інервуюць потавыя залозы і расшыраюць сасуды; саматычныя нерв. валокны. Апасродкуюць перадачу ўзбуджэння ў сінапсах. утвораных рухальнымі нейронамі ў шкілетных мышцах, парасімпатычнымі і некат. сімпатычнымі нейронамі ў залозах, сасудах і інш., а таксама перадачу тармажэння, напр., канцавымі ўчасткамі валокнаў блукальнага нерва.
ферменты класа гідралаз, якія каталізуюць гідралітычнае расшчапленне эфіраў халіну. Найб.біял. значэнне мае ацэтылхалінэстэраза. Сываратка крыві, печань, падстраўнікавая залоза і інш. органы і тканкі жывёл і чалавека змяшчаюць «псеўдахалінэстэразы» — неспецыфічныя Х., якія разбураюць вытворныя халіну хутчэй, чым ацэтылхалін.
ХАЛІ́П Уладзімір Трафімавіч (н. 7.10.1939, в. Двор Пліна Ушацкага р-на Віцебскай вобл.),
бел. тэатразнавец, драматург.Канд. мастацтвазнаўства (1975). Скончыў БДУ (1963). Працаваў у газ. «Чырвоная змена», уласным карэспандэнтам па Беларусі газ. «Советская культура». З 1970 у ЦККПБ, гал. рэдактар Дзяржкіно Беларусі, з 1981 на кінастудыі «Беларусьфільм» (кіраўнік сцэнарнай майстэрні), з 1987 маст. кіраўнік студыі дакумент. фільмаў «Летапіс». Даследуе праблемы інсцэнізацыі празаічных твораў у тэатрах Беларусі (манаграфія «Радок, прачытаны тэатрам», 1973). Аўтар п’ес «Цень гары» (паст. 1987, Бел.т-р імя Я.Купалы), «Год чумы» (1991), сцэнарыяў маст. фільмаў «Полымя» (1974, з Г.Бураўкіным, Ф.Коневым), «Мама, я жывы!» (1985), тэлефільма «Нас выбраў час» (1—2-я серыі 1976, 3—5-я — 1978; з А.Петрашкевічам), тэлесерыяла «Пракляты ўтульны дом» (паводле рамана С.Жаромскага «Верная рака», 33 серыі, 1999), дакумент. фільмаў «Брэсцкая крэпасць» (1975), «Тры колеры радасці» (1979), лібрэта опер «Джардана Бруна» (паст. 1977), «Візіт дамы» (паст. 1995, абедзве Дзярж.т-р оперы і балета), «Юбілей» (паст. 2001, Нац.т-р оперы), «Матухна Кураж» (паст. 1982, Малдаўскі т-р оперы і балета, Каўнаскі музычны т-р) і інш. Выступае ў перыяд. друку па праблемах тэатра і кіно.
ХАЛІ́ТАЎ Фуад Ібрагімавіч (18.2.1909, Казань, Татарстан — 1981),
татарскі акцёр. Нар.арт. Расіі (1957). Нар.арт.СССР (1975). Скончыў студыю (1930), працаваў у Казанскім рабочым т-ры. З 1937 у Татарскім акад. т-ры імя Г.Камала. Стварыў самабытныя вобразы тат. асветніка Каюма Насыры («Каюм Насыры» М.Галі і Х.Уразікава) і паэта Мусы Джаліля («Муса» Н.Ісанбета). З інш. роляў: Хуснутдзін («Хаджы Эфендзі ажаніўся» Ш.Камала), Шаіхмірза («Амерыканец» К.Тынчурына), Маргарытаў («Позняе каханне» А.Астроўскага), Шадрын («Чалавек з ружжом» М.Пагодзіна), Кент, Рамэо («Кароль Лір», «Рамэо і Джульета» У.Шэкспіра), Плужын («Чалавек з боку» І.Дварэцкага), Бланка («Інтэрв’ю ў Буэнас-Айрэсе» Г.Баравіка).
духоўны і свецкі кіраўнік мусульм. супольнасці (умы), а таксама правіцель мусульм. тэакратычнай дзяржавы (гл.Халіфат). Першыя Х. — Абу-Бекр, Асман, Амар I і Алі Ібн Абі Таліб — выбіраліся і былі пераемнікамі заснавальніка ісламу Мухамеда. Пасля захопу ўлады ў 661 Муавіяй I (заснавальнік дынастыі Амеядаў) тытул Х. стаў спадчынным. У 750 права на тытул Х. захапілі сваякі Мухамеда — Абасіды, якія хоць і страцілі да 11 ст. фактычна рэальную паліт. ўладу, але працягвалі лічыцца вышэйшымі духоўнымі аўтарытэтамі мусульман-сунітаў. Пасля знішчэння ў 1258 манголамі свецкай дзяржавы Абасідаў тытул Х. насілі іх нашчадкі, якія жылі ў Егіпце, а пасля заваявання ў 1517 Егіпта туркамі тытул перайшоў да тур. султанаў (насілі да скасавання халіфата ў 1924). У розны час тытул Х. прымалі ў розных месцах мусульм. свету і інш. правіцелі: Фатыміды, Амеяды ў Іспаніі і інш., але яны не карысталіся ўсеагульным аўтарытэтам.
сістэма мусульманскай тэакратыі, а таксама прынятая ў л-ры назва араба-мусульманскай дзяржавы на чале з халіфам. Ядром першага Х. была мусульм. дзяржава, створаная Мухамедам у пач. 7 ст. ў Зах. Аравіі. У выніку арабскіх заваяванняў яна ператварылася ў вялізную краіну — Арабскі Х., які ўключаў Аравійскі п-аў, Ірак, Іран, б.ч. Закаўказзя, Сярэднюю Азію, Сірыю, Палесціну, Егіпет, Паўн. Афрыку, б.ч. Пірэнейскага п-ва. Да 10 ст. гэты Х. распаўся як адзіная дзяржава, а мусульмане-суніты працягвалі разглядаць яго як ідэю духоўнага аўтарытэту багдадскіх халіфаў над усімі вернікамі. Пасля канчатковага знішчэння мангаламі Араб. Х. як дзяржавы (1258) носьбітамі Х. лічыліся нашчадкі Абасідаў у Егіпце. У выніку заваявання Егіпта ў 16 ст. туркамі Х. узначальвалі тур. султаны. Існавалі таксама Х. Фатымідаў (909—1171), Амеядаў у Іспаніі (гл.Кардоўскі халіфат), але іх халіфы не карысталіся аўтарытэтам у астатнім мусульм. свеце. У 1924 Х. скасаваны ўладамі Тур. Рэспублікі, і мусульм. багасловы дагэтуль не прыйшлі да згоды, хто павінен узначаліць Х.
Літ.:
Фильштинский И.М. История арабов и Халифата (750—1517 гг.). 2 изд. М., 2001.
Халкідонскі паўвостраў. На ПнУ Грэцыі. Выступае ў Эгейскае м. на 120 км трыма п-авамі: Касандра, Сітанья і Аян-Орас (Афон). Рэльеф горны, выш. да 2033 м (г. Афон). Міжземнаморскія хмызнякі і горныя лясы. На ПнЗ — г. Салонікі. На г. Афон у скалах комплекс з 20 мужчынскіх манастыроў, уключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны.
ХАЛМАГО́РСКАЯ ПАРО́ДАбуйной рагатай жывёлы малочнага кірунку. Выведзена ў Халмагорскім рэгіёне (Архангельская вобл., Расія) паляпшэннем мясц. парод; у 18—19 ст. паляпшалася скрыжаваннем з галандскай. Выкарыстоўвалі пры вывядзенні істобенскай і тагільскай парод.
Маса быкоў 800—900 (да 1200) кг, кароў 500—550 (да 700) кг. Целасклад тыповы для малочнай жывёлы. Канстытуцыя моцная, мускулатура шчыльная, сухая, касцяк добра развіты, скура тонкая, эластычная. Масць чорна-пярэстая, зрэдку чырв.-пярэстая, чырв., чорная і белая. Сярэдні гадавы надой 3500—5000 кг, тлустасць малака 3,7—3,8% (да 5%).