перадача на адлегласць літарна-лічбавых паведамленняў (тэлеграм) з абавязковым запісам іх у пункце прыёму; від электрасувязі. Забяспечвае хуткасць перадачы паведамленняў і іх дакументальнасць.
Паводле прызначэння і характару інфармацыі, што перадаецца, адрозніваюць Т.с. агульнага карыстання, абаненцкае тэлеграфаванне, ведамасную і факсімільную сувязь. Ажыццяўляецца з дапамогай тэлеграфных апаратаў дваічнымі сігналамі пастаяннага току, сігналамі пераменнага току, якія мадуляваны па частаце, радыёсігналамі. Выкарыстоўваецца для перадачы тэлеграм, лічбавай інфармацыі, навін для прэсы, радыё, тэлебачання, вядзення дакументаваных перагавораў, таксама перадачы даных. Эл. тэлеграф вынайшаў П.Л.Шылінг у 1832 (у 1836 пабудаваў эксперыментальную лінію ў Пецярбургу). У 1844 у ЗША ўведзена ў эксплуатацыю лінія Т.с., абсталяваная тэлегр.Морзе апаратамі. У сярэдзіне 19 ст. з’явіліся міжнар. і міжкантынентальныя тэлегр. лініі.
На Беларусі лінія Т.с. пачала працаваць у 1859. У 1947 створана рэсп. сетка абаненцкага тэлеграфавання, у 1979 — міжнар. сетка Тэлекс, у 1996 уведзена перадача даных (звязана з сусветнай сеткай Інтэрнет). Гл. таксама Сувязь.
апарат для перадачы і прыёму тэлегр. паведамленняў у працэсе тэлеграфнай сувязі. Звычайна складаецца з перадатчыка і прыёмніка; у яго склад могуць уваходзіць рэперфаратарная і трансмітэрная прыстаўкі, аўтаадказчык і аўтастоп. Увод інфармацыі ажыццяўляецца ўручную з клавіятуры (як у персанальнай ЭВМ) або аўтаматызавана з выкарыстаннем счытвальнага прыстасавання (трансмітэра). З 1970-х г. выкарыстоўваюцца электронна-мех. Т.а. з паўправадніковымі прыладамі. Большасць Т.а. — літарадрукавальныя (тэлетайпы) і факсімільныя апараты; асн. тып Т.а. — стужачны і рулонны стартстопны апарат.
Першы практычна прыдатны Т.а. (эл.-магн. тыпу) вынайшаў у 1832 П.Л.Шылінг. Паведамленні запісваліся ў выглядзе ламанай лініі (пішучыя Т.а.) або кропак і працяжнікаў (у Морзе апаратах, распрацаваных у 1837). Больш дасканалымі сталі эл.-магн.літарадрукавальныя апараты, створаныя Б.С.Якобі (1950), Д.Э.Юзам (1855), Ж.М.Э.Бадо (1876, гл.Бадо апарат) і інш. З 1960 у якасці літарадрукавальных выкарыстоўваюцца стартстопныя Т.а. Іх перадатчык (уключае клавіятуру, шыфратар, размеркавальнік і інш.) фарміруе і пасылае ў канал сувязі тэлегр. сігналы ў адпаведнасці з кодам тэлеграфным (МТК-2); прыёмнік (мае прыёмны электрамагніт, дэшыфратар, друкавальны механізм) прымае сігналы і друкуе адпаведныя ім знакі. У тэлеграфных сетках выкарыстоўваюцца стартстопныя электроннамех. рулонныя Т.а. F2000, F2500 і інш.
І.У.Косціна.
Тэлеграфны апарат: а — наборныя лінейкі перадавальнага тэлетайпнага апарата (1 — літары, якімі набіраецца тэкст; 2 — наборныя лінейкі, датыканне ці недатыканне да якіх рычагоў 3 дае код пэўнай літары); б — прынцып дзеяння тэлетайпа (1 — клавіша літары з рычагом; 2 — наборныя лінейкі; 3 — стужка, на якой адбіваецца націснутая літара ці лічба).
адзін з відаў спор (пераважна. што зімуюць) іржаўных грыбоў. Бываюць адна- і мнагаклетачныя, «адзінкавыя, свабодныя і зрошчаныя. Пасля перыяду спакою прарастаюць і ўтвараюць фрагмабазідыю з базідыяспорамі. Будова Т. — сістэм. адзнака ржаўных грыбоў. Часам Т. наз. таксама споры галаўнёвых грыбоў.
кантроль стану або рэжыму работы аб’екта на адлегласці тэлемех. сродкамі; галіна тэлемеханікі. Выкарыстоўваецца для назірання за работай установак, машын, механізмаў і апаратаў (у т. л.касм. караблёў, ракет, штучных спадарожнікаў Зямлі) у розных галінах прам-сці, на транспарце, у энергетыцы і інш.
Дыскрэтны Т. (тэлесігналізацыя) перадае 2 ці больш паведамленняў (напр., «уключана», «выключана»). Неперарыўны Т. перадае на адлегласць неперарыўныя змены якіх-н. фіз. велічынь (гл.Тэлевымярэнні). У сістэме Т. на падкантрольным аб’екце ўстанаўліваюцца органы кантролю (пераўтвараюць вымераную фіз. велічыню ў першасны сігнал), кадзіравальнае прыстасаванне (шыфруе першасны сігнал) і перадавальнае прыстасаванне (пераўтварае зашыфраваны сігнал у форму, зручную для перадачы па лініях сувязі). Прыёмны бок сістэмы Т. мае прыёмнае прыстасаванне (пераўтварае прыняты сігнал у сігнал Т.), дэкадзіравальнае прыстасаванне (расшыфроўвае сігнал Т.) і індыкатары параметраў, якія кантралююцца. Замкнёная сістэма Т., выхадныя ланцугі якой уздзейнічаюць на сістэму рэгулявання зададзеным аб’ектам, утварае сістэму тэлерэгулявання. Гл. таксама Тэлекіраванне.
кіраванне аб’ектамі на адлегласці з дапамогай спец. тэлемех. сродкаў; састаўная частка тэлемеханікі. Выкарыстоўваецца ў прам-сці, на транспарце, у энергетыцы, ваен. справе і інш.
Найб. пашыраны сістэмы Т. з перадачай дыскрэтных двух- (напр., тыпу «ўключана» — «выключана») і шматпазіцыйных каманд, а таксама з перадачай неперарыўных каманд (тэлерэгуляванне; напр., Т. касм. апаратамі). На дыспетчарскім пункце сістэмы Т. ўстаноўлены органы аўтам. ці ручнога кіравання аб’ектамі, кадзіравальнае і перадавальнае прыстасаванні. На аб’екце кіравання — прыёмнае і дэкадзіравальнае прыстасаванні, выхадны сігнал з якіх праз пераўтваральнік уздзейнічае на адпаведны выхадны ланцуг. Т. суправаджаецца кантролем выканання каманд сродкамі тэлесігналізацыі і тэлевымярэння. Сістэма Т. ў спалучэнні са сродкамі аўтаматыкі дае магчымасць ажыццяўляць аўтам. кіраванне на адлегласці машынамі і ўстаноўкамі без дзяжурнага персаналу і ствараць вытв. комплексы з цэнтралізаваным кіраваннем. Гл. таксама Тэлекантроль.
міжнародная сетка абаненцкага тэлеграфавання. Абсталяваны аўтам.тэлеграфнымі станцыямі. На найб. адказных участках Т. карыстаюцца каналамі частотнага тэлеграфавання. Прызначана для вядзення дакумент. перагавораў. Замяняецца больш дасканалай факсімільнай сувяззю.
ТЭ́ЛЕМАН (Telemann) Георг Філіп (14.3.1681, г. Магдэбург, Германія — 25.6.1767),
нямецкі кампазітар, капельмайстар, муз. тэарэтык, адзін з буйнейшых кампазітараў 18 ст. Вучыўся музыцы ў гар. школе Магдэбурга і ў К.Кальвера. Працаваў арганістам, пісаў оперы для гар.т-ра ў Лейпцыгу. З 1704 прыдворны капельмайстар пры герцагскім двары ў Польшчы, працаваў у Эйзенаху, Франкфурце-на-Майне (Германія), з 1721 музік-дырэктар 5 гал. цэркваў у Гамбургу. Адзін з першых перайшоў ад поліфаніі да гамафонна-гарманічнага стылю кампазіцыі. Значнае месца ў яго творчасці займае інстр. музыка, у аснове якой праграмныя творы. Аўтар опер (больш за 40), араторый, кантат, пасіёнаў, мес, магніфікатаў, арк. сюіт, у т. л. праграмных («Дон Кіхот»), канцэртаў з саліруючымі інструментамі, камерна-інстр. і вак. твораў, больш як 700 песень.
сукупнасць аператыўных сродкаў электрасувязі. Забяспечвае абмен дыскрэтнымі літарна-лічбавымі і відэаграфічнымі (чорна-белымі і каляровымі) паведамленнямі паміж абанентамі, а таксама атрыманне інфарм.-даведачных матэрыялаў з цэнтралізаваных банкаў даных, напр., з глабальнай сеткі Інтэрнет. Прыём-перадача паведамленняў ажыццяўляецца па каналах тэлефоннай сеткі агульнага карыстання. Да Т. адносяць відэатэкс, розныя віды факсімільнай сувязі і інш.
тое, што тэлевымярэнне. Тэрмінам «Т.» традыцыйна карыстаюцца ў дачыненні да дыстанцыйных даследаванняў у біялогіі (біятэлеметрыя), метэаралогіі (метэаралагічная Т.), да інфармацыі, што перадаецца па радыёканалах, — радыётэлеметрыя.
галіна навукі і тэхнікі, якая ахоплівае тэорыю, спосабы і тэхн. сродкі аўтам. перадачы на адлегласць каманд кіравання і інфармацыі аб стане кіравальных аб’ектаў. Уключае тэлекіраванне, тэлесігналізацыю і тэлевымярэнні.
Дазваляе ажыццяўляць каардынацыю работ вял. колькасці тэрытарыяльна аддаленых агрэгатаў, машын і інш. і звязваць іх у адзіную тэлемеханічную сістэму з цэнтралізаваным кіраваннем. Кіраванне і кантроль з дапамогай сродкаў Т. ажыццяўляецца з пункта кіравання (дыспетчарскага пункта), дзе знаходзіцца аператар (дыспетчар). Для перадачы інфармацыі ў Т. карыстаюцца эл., аптычнымі, оптавалаконнымі, гідраакустычнымі і інш. лініямі сувязі. Ад інш. галін тэхнікі, дзе перадаюць інфармацыю на адлегласць (напр., тэлефаніі, тэлеграфіі, тэлебачання), Т. адрозніваецца патрабаваннямі высокай дакладнасці перадачы вымераных велічынь, недапушчальнасцю вял. запазненняў сігналаў, высокай надзейнасцю перадачы каманд (імавернасць узнікнення памылковай каманды не больш за 10−6), высокай ступенню аўтаматызацыі працэсаў збораў і перапрацоўкі інфармацыі і інш.Найб. пашырана ў электраэнергетыцы, на нафтавых і газавых промыслах і магістральных трубаправодах, горнай прам-сці, чыгунцы, радзей — у камунальнай гаспадарцы. Сродкамі Т. карыстаюцца таксама для кіравання палётамі ракет і касм. апаратаў, метэаралогіі і інш.
Літ.:
Ильин В.А. Телеуправление и телеизмерение. 3 изд. М., 1982;