дзеючы вулкан на в-ве Тэнерыфе (Канарскія а-вы). Складзены пераважна з базальтаў. У стараж. кальдэры Ла-Каньядас сфарміраваны маладыя конусы вулканаў Т. (выш. 3718 м) і Піка-В’еха (3103 м), якія зліліся. Апошняе вывяржэнне Т. ў 1909. На схілах хваёвыя лясы, зараснікі ядлоўцу. Нац. парк.
англійскі матэматык. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1712) і яго сакратар (1714—18). Скончыў Кембрыджскі ун-т (1709). Навук. працы па матэм. аналізе, механіцы, оптыцы і астраноміі. Даў пачатак матэм. вывучэнню задачы аб ваганнях струны, узаемадзеянні магнітаў, палёце снарадаў, вызначыў цэнтр хістанняў маятніка і інш. Вывеў агульную формулу для раскладання функцый у ступенны шэраг (гл.Тэйлара шэраг).
Літ.:
История математики с древнейших времен до начала XIX столетия. Т. 2. М., 1970.
ТЭ́ЙЛАР (Taylor) Джозеф Хутан малодшы (н. 29.3.1941, г. Філадэльфія, штат Пенсільванія, ЗША),
амерыканскі фізік і радыёастраном. Чл.Нац.АН ЗША (1981), Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1982). Скончыў Гарвардскі ун-т (1968). З 1969 у Масачусецкім, з 1980 у Прынстанскім ун-тах. Навук. працы па пошуку і даследаванні пульсараў, эксперым. праверцы агульнай тэорыі адноснасці. Адкрыў першы падвойны пульсар (разам з Р.Халсам, 1974; радыётэлескоп абсерваторыі каля г. Арэсіба, Пуэрта-Рыка), па выніках даследавання выпрамянення якога ўпершыню даў эксперым. пацвярджэнне існавання гравітацыйнага выпрамянення (1978) і з высокай дакладнасцю вымераў інш. эфекты агульнай тэорыі адноснасці. Нобелеўская прэмія 1993 (разам з Халсам).
Тв.:
Рус.пер. — Пульсары. М., 1980 (разам з Р.Манчэстэрам);
Двойные пульсары и релятивистская гравитация // Успехи физ. наук. 1994. Т. 164, № 7.
ТЭ́ЙЛАР (Taylor) Рычард Эдвард (н. 2.11.1929, г. Медысін-Хат, Канада),
канадскі фізік. Чл. Каралеўскага т-ва Канады (1985), Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1992), Лонданскага каралеўскага т-ва (1997). Скончыў ун-ты Альберты ў г. Эдмантан (Канада, 1952) і Станфардскі (1962). З 1962 у Станфардскім лінейным паскаральнікавым цэнтры (з 1970 праф., у 1982—86 нам. дырэктара). Навук. працы па эксперым. фізіцы элементарных часціц, праблемах дэтэктыравання гравітацыйнага выпрамянення, рэнтгенаўскай і гама-астраноміі. Разам з Дж.А.Фрыдманам і Г.У.Кендалам у серыі эксперыментаў пацвердзіў існаванне кваркаў (1967—73). Нобелеўская прэмія 1990 (разам з Фрыдманам, Кендалам).
Тв.:
Рус.пер. — Глубоко-неупругое рассеяние: ранние годы // Успехи физ. наук. 1991. Т. 161, вып. 12.
ТЭ́ЙЛАР (Taylor) Фрэдэрык Уінслаў (20.3.1856, г. Філадэльфія, штат Пенсільванія, ЗША — 21.3.1915),
амерыканскі інжынер-вынаходнік, эканаміст; стваральнік адной з першых сістэм навук. арганізацыі працы (гл.Тэйларызм); заснавальнік навук.менеджменту і менеджэрызму. Прац. дзейнасць Т. пачынаў рабочым у мех. майстэрні ў Філадэльфіі, потым працаваў малодшым служачым, інжынерам, гал. інжынерам металургічнага з-да; з 1890 гал. менеджэр Прамысл. інвестыцыйнай кампаніі, інжынер-кансультант па менеджменце шматлікіх фірм і кампаній. Т. — аўтар каля 100 вынаходніцтваў, якія знайшлі шырокае выкарыстанне ў металургічнай і маш.-буд. прам-сці ЗША. З 1906 прэзідэнт Амер.т-ва інжынераў-механікаў. У 1911 арганізаваў Т-ванавук. менеджменту, якое пасля яго смерці стала наз. «Таварыства Тэйлар». Аўтар прац: «Здзельная сістэма» (1895), «Кіраванне вытворчасцю» (1903), «Майстэрства рэзання металу» (1906), «Прынцыпы навуковай арганізацыі вытворчасці» (1911) і інш.
Тв.:
Рус.пер. — Принципы научного менеджмента. М., 1991.
амерыканская кінаактрыса. У кіно з 1943. Атрымала вядомасць ў фільмах «Месца пад сонцам» (1951), «Рапсодыя» (1953), «Гігант» (1956) і інш. Раскрылася як актрыса псіхал. і драм складу ў фільмах «Кошка на распаленым даху» (1958), «Батэрфілд, 8» (1960, прэмія «Оскар»), «Хто баіцца Вірджыніі Вулф?» (1966, «Оскар»), «Бум!» (1968), «Тайная цырымонія» (1969), «Хамерсміт выйшаў на волю» (1972, прыз Міжнар. кінафестывалю ў Зах. Берліне), «Люстэрка трэснула» (1980). Знялася таксама ў фільмах «Клеапатра» (1963), «Камедыянты», «Утаймаванне свавольнай» (абодва 1967), «Сіняя птушка» (СССР—ЗША, 1976) і інш. Выступае на тэлебачанні.
ступеневы шэраг, у які ў наваколлі зададзенага пункта x = a раскладаецца аналітычная функцыя. Значэнне функцыі 𝑓(x) выражаецца праз значэнні яе і яе вытворных ў пункце x = a:
. Прапанавана Б.Тэйларам (апублікавана ў 1715).
У многіх важных для практыкі выпадках Т.ш. збягаецца да 𝑓(x) на некаторым інтэрвале з цэнтрам у пункце a. Для набліжаных вылічэнняў карыстаюцца формулай Тэйлара: 𝑓(x) = Pn(x) + Rn(x), дзе Pn(x) — частковая сума Т.ш. (мнагасклад Тэйлара), Rn(x) — астаткавы член (ацэнка дакладнасці вылічэнняў). Пры a = 0 Т.ш. пераўтвараецца ў Маклорэна шэраг. Т.ш. дазваляе зводзіць вывучэнне некаторых ўласцівасцей функцый (вылічэнне лімітных значэнняў функцый, даследаванне іх экстрэмумаў, пунктаў перагіну і інш.) да больш простай задачы вывучэння такіх уласцівасцей адпаведнага мнагаскладу Тэйлара.
сістэма арганізацыі працы, заснаваная на спецыялізацыі і рацыяналізацыі прац. аперацый; адзін з кірункаў амер. тэорыі менеджменту. Узнік у ЗША ў пач. 20 ст. Назва ад прозвішча яе аўтара Ф.У.Тэйлара, які ў кн. «Кіраванне вытворчасцю» (1903) і «Прынцыпы навуковай арганізацыі вытворчасці» (1911) сфармуляваў асновы прынцыпова новай арганізацыі працы. Т. — гэта сукупнасць метадаў арганізацыі і нарміравання працы, кіравання вытв. працэсамі, падбору, расстаноўкі і аплаты працаўнікоў, якія накіраваны на значнае павышэнне прадукцыйнасці працы і інтэнсіўнасці працы. Пры нарміраванні працы ўсе прац. аперацыі падзяляліся на простыя і прац. дзеянні і прыёмы, устараняліся залішнія і марныя, ажыццяўляўся хронаметраж выканання самым кваліфікаваным рабочым асобных элементаў работы. Паказчыкі выпрацоўкі гэтага рабочага браліся за норму, якая станавілася абавязковай для выканання ўсімі рабочымі. Каб стымуляваць выкананне гэтай нормы, была распрацавана спец. сістэма здзельна-прагрэсіўнай аплаты працы. Яна прадугледжвала прэміраванне за выкананне і перавыкананне нормы і штрафы для тых, хто не выконваў. Рэгламентавалася таксама чаргаванне працы з адпачынкам. Крытыкі Т. адзначалі яго дваісты і супярэчлівы характар: ён узмацняў эксплуатацыю рабочых, аднак павышаў прадукцыйнасць працы. Пад уплывам навукова-тэхнічнай рэвалюцыі Т. эвалюцыяніраваўся; ён у многіх краінах з’яўляецца і асновай арганізацыі працы і павышэння эфектыўнасці вытв-сці.
Літ.:
Украинец П.П. Менеджмент: новые технологии. Мн., 2001.
амерыканскі ўрач і мікрабіёлаг. Скончыў Кейптаўнскі ун-т (1918). З 1951 кіраўнік лабараторыі аддзела медыцыны і аховы здароўя Ракфелераўскага фонду (Нью-Йорк) і адначасова (з 1964) праф.мед. школы Іельскага ун-та. Навук. працы па вывучэнні этыялогіі амёбнай дызентэрыі, лептаспірозаў, яп. энцэфаліту, малпавага энцэфаламіэліту, даследаваў вірус жоўтай ліхаманкі і стварыў 2 спецыфічныя вакцыны для імунізацыі чалавека супраць гэтай хваробы. Нобелеўская прэмія 1951.
інвазійныя трансмісіўныя хваробы жвачных жывёл групы піраплазмідозаў, якія выклікаюцца ўнутрыклетачнымі паразітамі, прасцейшымі з роду тэйлярыя. Пашыраны ў Афрыцы, трапічных і субтрапічных краінах Азіі і інш. Узбуджальнікі лакалізуюцца ў клетках імуннай сістэмы, эрытрацытах, лімфацытах, гістыяцытах. Пераносчыкі — іксодавыя кляшчы. Хваробы суправаджаюцца анеміяй, ліхаманкай, шматлікімі кровазліццямі і дэгенератыўнымі аняменнямі органаў. Смяротнасць сярод маладняку да 90%, дарослых жывёл — 60—70%.