Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

ТЭДАНГА́Н,

рака ў КНДР, на Пн Карэйскага п-ва. Даўж. 439 км, пл. бас. 20,1 тыс. км². Цячэ пераважна па Зах.-Карэйскай раўніне, упадае ў Зах.-Карэйскі зал. Жоўтага м., утварае эстуарый Летнія паводкі. Сярэдні гадавы расход вады 320 м³/с. Каля вусця — уплыў марскіх прыліваў. Суднаходная ў ніжнім цячэнні На Т. — гарады Сунчхон, Пхеньян, у эстуарыі — марскі порт Нампхо.

т. 16, с. 105

ТЭДЖВІ́Д (араб. — фанетыка, правільнае вымаўленне гукаў),

кніга-падручнік з указаннямі. як чытаць свяшчэнную кнігу Каран. У бел. татар былі рукапісныя Т. з асн. тэкстам на старатурэцкай (асманскай) мове і з тлумачэннем на бел. або польскай мовах (арабскім пісьмом). Есць у б-цы Мусульманскага аб’яднання ў Рэспубліцы Беларусь.

І.​Б.​Канапацкі.

т. 16, с. 105

ТЭДЖО́Н, тэчжон,

горад у цэнтр. ч. Паўд. Карэі. Адм. ц. прав. Чхунчхон-Намдо. Каля 1,4 млн. ж. (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць: папяровая, шаўкаткацкая, баваўняная, харч., тытунёвая, маш.-буд., у т. л. вытв-сць рухавікоў. Месца правядзення Сусв. выстаўкі «Экспа 1993». У раёне Т. здабыча вальфрамавых руд.

т. 16, с. 105

ТЭДЖЭ́Н (па-за межамі Туркменістана наз. Герыруд),

рака ў Афганістане (верхняе і сярэдняе цячэнне) і Туркменістане; часткова мяжа паміж Іранам і Афганістанам і паміж Туркменістанам і Іранам. Даўж. 1150 км, пл. бас. 70,6 тыс. км² У вярхоўях цячэ ў вузкай горнай даліне, у нізоўях — у шырокай даліне Заканчваецца ў Тэджэнскім аазісе — вада разбіраецца на арашэнне. Сярэдні расход вады каля Пулехатума (325 км ад вусця) каля 30 м³/с. З вадасховішчы Нізоўі Т. жывяцца вадой з Каракумскага канала. На Т. — г. Тэджэн (Туркменістан).

т. 16, с. 105