ТЭПЕ́ (цюрк.),
узгоркі выш. да 30—40 м, што ўтварыліся з рэшткаў старажытных, пераважна глінабітных будынкаў, якія запоўнены культ. напластаваннямі. Распаўсюджаны ў Сярэдняй Азіі, на Каўказе, Б.Усходзе (араб. — тэль), у Індыі і на Балканах.
т. 16, с. 130