ТЭБА́ЛЬДЗІ (Tebaldi) Рэната (н. 1.2.1922, г. Пезара, Італія),
італьянская спявачка (сапрана). Вучылася ў Пармскай кансерваторыі. З 1944 выступала на оперных сцэнах Італіі, у т. л. з 1946 у т-ры «Ла-Скала», і інш. краін (у 1955—76 у «Метраполітэн-опера» і Чыкагскай оперы). Развівала традыцыі італьян. вак. школы. Сярод партый: Віялета, Аіда, Дэздэмона («Травіята», «Аіда», «Атэла» Дж.Вердзі), Тоска, Мімі («Тоска», «Багема» Дж.Пучыні). Вяла канцэртную дзейнасць.
т. 16, с. 104
ТЭБЕРДА́,
горнакліматычны курорт у Стаўрапольскім краі, Расія, на р. Тэберда. Засн. ў 1925 (адкрыты санаторый для хворых на туберкулёз). Клімат горны, сухі, з інтэнсіўнай сонечнай радыяцыяй. Лечаць хворых з рознымі формамі туберкулёзу. Санаторыі, турысцкія базы.
т. 16, с. 104
ТЭБРЫ́З, Таўрыз,
горад на ПнЗ Ірана, у даліне р. Аджычай, адм. ц. астана Усх. Азербайджан. Каля 1,5 млн. ж. з прыгарадамі (2001). Важны гандл.-трансп. пункт на шляхах у Закаўказзе і Турцыю, эканам. і культ. цэнтр. Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: трыкат., маш.-буд., металаапр., дыванаткацтва, гарбарная, дрэваапр., шкляная, запалкавая, хім., нафтаперапр., харчасмакавая. Старадаўні цэнтр дыванаткацтва і выяўл. мастацтва. Азерб. ун-т. Арх. помнікі: саборная мячэць Алішаха (14 ст., з пач. 19 ст. — цытадэль), руіны Блакітнай мячэці (15 ст.).
Засн. ў 3 або 4 ст. Сасанідамі. У канцы 13 — пач. 16 ст. неаднаразова быў сталіцай розных дзяржаў на тэр. сучаснага Ірана. Тут адбылося Тэбрызскае паўстанне 1571—73. У 18 — пач. 19 ст. Т. — сталіца Тэбрызскага ханства, у 19 — пач. 20 ст. — рэзідэнцыя нашчадкаў прастола шахаў з каджарскай дынастыі. Адзін з цэнтраў нац.-вызв. і дэмакр. руху 20 ст. (Тэбрызскае паўстанне 1908—09, рухі 1920 і 1945—46). Цэнтр маст. рамяства, у т. л. Тэбрызскай школы мініяцюры 13—16 ст.
т. 16, с. 104
ТЭБУЛАСМТА́,
найвышэйшая вяршыня Бакавога хрыбта Вял. Каўказа, на граніцы Грузіі і Расіі (Чэчня), паміж вытокамі рэк Андыйскае Кайсу і Аргун. Выш. 4493 м. Складзена з гліністых сланцаў і пясчанікаў. Ледавікі (каля 3 км²).
т. 16, с. 104