ТЭБА́ЛЬДЗІ (Tebaldi) Рэната (н. 1.2.1922, г. Пезара, Італія),

італьянская спявачка (сапрана). Вучылася ў Пармскай кансерваторыі. З 1944 выступала на оперных сцэнах Італіі, у т. л. з 1946 у т-ры «Ла-Скала», і інш. краін (у 1955—76 у «Метраполітэн-опера» і Чыкагскай оперы). Развівала традыцыі італьян. вак. школы. Сярод партый: Віялета, Аіда, Дэздэмона («Травіята», «Аіда», «Атэла» Дж.​Вердзі), Тоска, Мімі («Тоска», «Багема» Дж.​Пучыні). Вяла канцэртную дзейнасць.

т. 16, с. 104

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)