ТЭБРЫ́З, Таўрыз,
горад на ПнЗ Ірана, у даліне р. Аджычай, адм. ц. астана Усх. Азербайджан. Каля 1,5 млн. ж. з прыгарадамі (2001). Важны гандл.-трансп. пункт на шляхах у Закаўказзе і Турцыю, эканам. і культ. цэнтр. Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: трыкат., маш.-буд., металаапр., дыванаткацтва, гарбарная, дрэваапр., шкляная, запалкавая, хім., нафтаперапр., харчасмакавая. Старадаўні цэнтр дыванаткацтва і выяўл. мастацтва. Азерб. ун-т. Арх. помнікі: саборная мячэць Алішаха (14 ст., з пач. 19 ст. — цытадэль), руіны Блакітнай мячэці (15 ст.).
Засн. ў 3 або 4 ст. Сасанідамі. У канцы 13 — пач. 16 ст. неаднаразова быў сталіцай розных дзяржаў на тэр. сучаснага Ірана. Тут адбылося Тэбрызскае паўстанне 1571—73. У 18 — пач. 19 ст. Т. — сталіца Тэбрызскага ханства, у 19 — пач. 20 ст. — рэзідэнцыя нашчадкаў прастола шахаў з каджарскай дынастыі. Адзін з цэнтраў нац.-вызв. і дэмакр. руху 20 ст. (Тэбрызскае паўстанне 1908—09, рухі 1920 і 1945—46). Цэнтр маст. рамяства, у т. л. Тэбрызскай школы мініяцюры 13—16 ст.
т. 16, с. 104
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)