ТЭР-ПЕТРАСЯ́Н Лявон Акопавіч (н. 9.1.1945, г. Халеб, Сірыя),
дзяржаўны і паліт. дзеяч Арменіі, усходазнавец. Д-рфілал.н. Скончыў Ерэванскі ун-т. З 1972 на навук. працы ў Ін-це л-ры АН Арменіі, з 1978 — у Матэнадаране. З 1988 кіраўнік к-та «Карабах», з 1989 чл. праўлення Арм. агульнанац. руху «Карабах». З 1990 старшыня Прэзідыума Вярх. Савета Арм. ССР, у 1991—98 прэзідэнт Арменіі. Працы па гісторыі Кілікійскай армянскай дзяржавы і арм.-сірыйскіх культ. сувязей.
старажытнагрэчаскі герой, цар г.Афіны (паводле традыцыі, каля 13 ст. да н.э.), вобраз якога быў у значнай ступені міфалагізаваны. Ант. традыцыя прыпісвае Т. шэраг легендарных подзвігаў (удзел у вайне з амазонкамі і паходзе арганаўтаў, перамогу над разбойнікам Пракрустам, забойства пачвары-людаеда Мінатаўра і інш.) і гіст. дзеянняў: вызваленне Афін ад гегемоніі Крыта, аб’яднанне Атыкі, заснаванне Істмійскіх гульняў, першы сац. падзел афінян на еўпатрыдаў (знаць), геамораў і дэміургаў. Культ Т. сфарміраваўся ў Афінах у 5 ст. да н.э. У яго гонар наладжваліся штогадовыя (дзень, калі паводле міфа Т. выратаваў афінскую моладзь ад Мінатаўра) і штомесячныя святы.
шведскія архітэктары, бацька і сын; вядучыя прадстаўнікі швед. класіцызму. Нікадэмус Т. Старэйшы (7.12.1615, г. Штральзунд, Германія — 24.5.1681). Па паходжанні фламандзец. З 1639 у Швецыі, з 1649 прыдворны архітэктар. Вучыўся ў арх. Ж. дэ ла Вале. Вандраваў па Францыі і Італіі. Пабудаваў замак Мельсакер у Сёдэрманландзе (каля 1660); палац Дротнінгхольм каля Стакгольма (з 1662), які капіраваў тып каралеўскага палаца ў Версалі; ратушу ў Гётэбаргу (1669); паводле яго праекта ўзведзены сабор у Кальмары (1660—80). Нікадэмус Т. Малодшы (23.5.1654, г. Нючэпінг, Швецыя — 10.4.1728), сын Нікадэмуса Т. Старэйшага. Вучыўся ў бацькі. У 1673—78 у Італіі, зазнаў уплыў Л.Берніні і Д.Фантаны. У творчасці спалучаў пышнасць барока з выкарыстаннем прыёмаў класіцызму 17 ст., у т. л. паладыянства. Будаваў палацы (каралеўскі ў Стакгольме, з 1697), загарадныя палацава-паркавыя комплексы (з 1681 дабудоўваў пачаты бацькам палац Дротнінгхольм). Сярод інш. работ: цэрквы ў Кунгсёрэ (1689) і Карлскруне (1697), гал. дом маёнтка Гюленшэрны ў Стэнінгу (1694—98). Аўтар праекта рэканструкцыі цэнтра Стакгольма (ажыццёўлены часткова).
Да арт.Тэсін. Нікадэмус Тэсін Малодшы. Галоўны дом маёнтка Гюленшэрны ў Стэнінгу.
вышыннае становішча гукаў у муз. творы адносна дыяпазону пеўчага голасу ці інструмента, для якіх твор напісаны. Неабходнай умовай свабоды і натуральнасці выканання з’яўляецца адпаведнасць Т. характару голасу ці тэхн. магчымасцям інструмента. Адрозніваюць Т. сярэднюю, высокую і нізкую. Найб. натуральнай для канкрэтнага выканаўцы лічыцца яго сярэдняя Т.
адзінка магнітнай індукцыі ў Міжнар. сістэме адзінак (СІ). Роўная індукцыі аднароднага магн. поля, у якім на адрэзак прамога правадніка даўж. 1 м з эл. токам сілай 1 А дзейнічае макс. сіла 1 Н. Названа імем Н.Тэслы. Абазначаецца Тл. 1 Тл = 1 Вб/м² = 1 Н/(А∙м). Выкарыстоўваецца таксама дольная адзінка мілітэсла (10−3Тл).
вынаходнік і вучоны ў галіне электра- і радыётэхнікі. Вучыўся ў Політэхн. ін-це ў Грацы і Пражскім ун-це (1875—80). З 1882 у Парыжы, з 1884 у ЗША. Распрацаваў шэраг канструкцый мнагафазных эл. машын і схем размеркавання мнагафазных токаў. Незалежна ад італьян. фізіка Г.Ферарыса адкрыў з’яву вярчальнага магн. поля (1888). Вынайшаў высокачастотны трансфарматар (гл.Тэсла трансфарматар) і эл.-мех. генератары высокай частаты (1889—91). Сканструяваў некалькі радыёкіравальных самаходных механізмаў, вынайшаў эл. лічыльнік, частатамер і інш. Даследаваў магчымасць перадачы сігналаў і энергіі без правадоў Яго імем названа адзінка магн. індукцыі — тэсла. Медаль Т.А.Эдысана (1917).
электрычная трансфарматарная прылада для атрымання высакавольтных ваганняў высокай частаты. Складаецца з высокачастотнага трансфарматара (без ферамагн. асяродка), разрадніка і эл. кандэнсатара. Вынайдзены М.Тэсла (1891) як крыніца ваганняў для радыёстанцый.
Першасная абмотка Т.т. мае некалькі віткоў тоўстага дроту, якую далучаюць да крыніцы сілкавання пераменнага току праз разраднік і кандэнсатар. Другасная абмотка, размешчаная ўнутры першаснай ці побач з ёй, мае вял. колькасць віткоў тонкага дроту. Пры выкананні ўмоў рэзанансу ў Т.т. ўзнікаюць ваганні з частатой да 150 кГц пры напружанні да 7 МВ. Выкарыстоўваецца ў дэманстрацыйных мэтах.
ТЭСТАСТЭРО́Н (ад лац. testis мужч. яечка + грэч. stereos цвёрды),
стэроідны мужчынскі палавы гармон пазваночных жывёл і чалавека з групы андрагенаў. Утвараецца ў семянніках, яечніках, наднырачніках, плацэнце, печані. Вызначае палавую дыферэнцыяцыю рэпрадуктыўных органаў і ўсяго арганізма па мужчынскім тыпе. У антагенезе ўдзельнічае ў развіцці мужчынскіх палавых органаў, другасных палавых адзнак, рэгулюе палавыя паводзіны, сперматагенез. У жаночых асобін Т., які выпрацоўваецца яечнікамі, садзейнічае развіццю малочных залоз (у час цяжарнасці яго канцэнтрацыя павялічваецца).
Метабалічныя пераўтварэнні Т. ажыццяўляюцца ў печані, нырках, кішэчніку, лёгкіх, скуры і інш. органах. Сакрэцыя залежыць ад сезонных і ўзроставых змен. Канцэнтрацыя ў плазме крыві мужчын 0,5—0,9 мкг/100 мл, у жанчын — 0,12 мкг/100 мл. За суткі ў арганізме мужчыны ўтвараецца каля 15 мг Т. Не назапашваецца ў арганізме, метабалізуецца ў андрастэрон, выводзіцца з мачой. Выкарыстоўваецца ў медыцыне.