ТЭСІТУ́РА (італьян. tessitura літар. — тканіна),

вышыннае становішча гукаў у муз. творы адносна дыяпазону пеўчага голасу ці інструмента, для якіх твор напісаны. Неабходнай умовай свабоды і натуральнасці выканання з’яўляецца адпаведнасць Т. характару голасу ці тэхн. магчымасцям інструмента. Адрозніваюць Т. сярэднюю, высокую і нізкую. Найб. натуральнай для канкрэтнага выканаўцы лічыцца яго сярэдняя Т.

Г.​Р.​Куляшова.

т. 16, с. 145

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)