ТЭ́СЛА (Tesla) Нікола (10.7.1856, Смілян, Харватыя — 7.1.1943),

вынаходнік і вучоны ў галіне электра- і радыётэхнікі. Вучыўся ў Політэхн. ін-це ў Грацы і Пражскім ун-це (1875—80). З 1882 у Парыжы, з 1884 у ЗША. Распрацаваў шэраг канструкцый мнагафазных эл. машын і схем размеркавання мнагафазных токаў. Незалежна ад італьян. фізіка Г.​Ферарыса адкрыў з’яву вярчальнага магн. поля (1888). Вынайшаў высокачастотны трансфарматар (гл. Тэсла трансфарматар) і эл.-мех. генератары высокай частаты (1889—91). Сканструяваў некалькі радыёкіравальных самаходных механізмаў, вынайшаў эл. лічыльнік, частатамер і інш. Даследаваў магчымасць перадачы сігналаў і энергіі без правадоў Яго імем названа адзінка магн. індукцыі — тэсла. Медаль Т.​А.​Эдысана (1917).

Літ.:

Ржонсницкий Б.Н. Никола Тесла. М., 1959;

Цверава Г.К. Никола Тесла. Л., 1974.

Н.Тэсла.

т. 16, с. 145

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)