ТЭ́СЛА,

адзінка магнітнай індукцыі ў Міжнар. сістэме адзінак (СІ). Роўная індукцыі аднароднага магн. поля, у якім на адрэзак прамога правадніка даўж. 1 м з эл. токам сілай 1 А дзейнічае макс. сіла 1 Н. Названа імем Н.Тэслы. Абазначаецца Тл. 1 Тл = 1 Вб/м² = 1 Н/(А∙м). Выкарыстоўваецца таксама дольная адзінка мілітэсла (10​−3 Тл).

т. 16, с. 145

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)