сямейства (па інш. класіфікацыі падатр.) яшчарак атр. лускаватых. 4 роды, каля 90 відаў. Пашыраны пераважна ў Афрыцы і на в-ве Мадагаскар; трапляюцца ў Зах. і Паўд. Азіі, 1 від — у Паўд. Еўропе. Жывуць на дрэвах і кустах, маларухомыя.
Даўж. цела да 60 см. Тулава сціснутае з бакоў, укрытае рагавымі зярняткамі і бугаркамі. На галаве ў многіх відаў рагавыя і скурныя нарасці (бугаркі, грабяні, завостраныя рогі). Ногі доўгія, пяціпальцыя. Хвост доўгі, учэпісты. Вочы вял., з тоўстымі, зрослымі павекамі маленькай цэнтр. адтулінай для зрэнкі; рухі вачэй незалежныя. Афарбоўка цела здольна хутка мяняцца ў залежнасці ад умоў навакольнага асяроддзя, голаду, смагі, спалоху і інш. Кормяцца пераважна насякомымі, дробнымі пазваночнымі. Большасць яйцакладныя, ёсць яйцажывародныя.
ХАМЕНЕ́І Сеед Алі Хусейні (н. 15.7.1939, г. Мешхед, Іран),
іранскі рэліг. і дзярж. дзеяч, аятала. Атрымаў духоўную адукацыю ў гарадах Мешхед, Кум (Іран) і Неджэф (Ірак). За ўдзел у антышахскім руху ў 1960—70-я г. 6 разоў быў арыштаваны. Удзельнік Іранскай рэвалюцыі 1978—79, паплечнік Р.М.Хамейні. У 1979—80 чл. Ісламскага рэв. савета, нам. міністра абароны, камандуючы «Корпусам абаронцаў ісламскай рэвалюцыі». У 1981—89 прэзідэнт Ісламскай Рэспублікі Іран, з 1989 яе духоўны лідэр (рахбар) і фактычны правіцель.
Літ.:
Зайнабитдинов Е. Духовный лидер ИРИ аятолла Хаменеи // Азия и Африка сегодня. 1999. № 2.
расліны, пупышкі ўзнаўлення якіх знаходзяцца на выш. 20—30 см над паверхняй глебы; адна з жыццёвых форм раслін. Звычайна зімой укрыты снегавым покрывам. Да Х. адносяць паўкусты, кусцікі, паўкусцікі, некат. шматгадовыя травы, імхі. Пашыраны ў тундрах, высакагор’ях, таксама ў некат. міжземнаморскіх тыпах расліннасці (таміляры, фрыгана).
ХАМЗА́ Хакімзадэ Ніязі (6.3.1889, г. Каканд, Узбекістан — 18.3.1929),
узбекскі пісьменнік, тэатр. дзеяч. Нар. паэт Узбекістана (1926). У 1915 арганізаваў у Какандзе паўпрафес. тэатр. групу. У 1917 стварыў у Фергане т-р, з якім выступаў на франтах грамадз. вайны. Друкаваўся з 1914. Аўтар зб-каў любоўнай, філас. і грамадз. лірыкі «Белая ружа», «Чырвоная ружа», «Зялёная ружа», «Жоўтая ружа», «Ружовая ружа» (усе 1916), «Фіялетавая ружа» (1917), «Духмяная ружа» (1919), аповесці «Новае шчасце» (1915). Пісаў драмы («Бай і парабак», нап. 1918, выд. 1949; «Таямніцы паранджы», нап. 1927), камедыі «Хітрыкі Майсары» (паст. 1926) і інш. Збіраў і вывучаў нар. песні, выконваў іх на нац.муз. інструментах. Аўтар шматлікіх песень (словы і музыка). Імя Х. носіць Дзярж.акад. тэатр Узбекістана. На бел. мову яго асобныя творы пераклалі В.Жуковіч, С.Законнікаў, С.Ліхадзіеўскі, Р.Няхай.
упадзіна на Пд ад Усх. Цянь-Шаня, у Кітаі. Даўж. каля 300 км, шыр. да 100 км. Найменшая выш. 81 м. Саланчакі, пясчаныя пустыні са своеасаблівымі формамі выветрывання (т.зв. эолавыя гарады). На паўн. ускраіне — аазісы. Радовішчы каменнага вугалю. На ПнУ — г. Хамі.
бел. грамадскі дзеяч, польскі пісьменнік. З 1788 староста пінскі. ваявода мсціслаўскі, у 1793—1807 маршалак мінскі. Як прыбліжаны гетмана М.К.Агінскага ездзіў у Зах. Еўропу з дыпламат. даручэннямі. У 1797 арыштаваны па падазрэнні ў антыцарскай змове. Пісаў на польскай мове. Аўтар класіцыстычных вершаў, публіцыст. «Адказу» (1792). Ёсць меркаванні, што Х. напісаў за Агінскага большасць асветніцкіх паэт. твораў, апублікаваных пад псеўд. «Слонімскі грамадзянін» у зб-ках «Гістарычныя і маральныя аповесці» (1782) і «Байкі і не-байкі» (1788). Перакладаў на польскую мову Гарацыя, Ж.Расіна, Ж.Дэліля, П.Карнеля.
ХАМІЧКО́Ў Іван Іванавіч (н. 7.11.1959, в. Іскань Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1997). Скончыў Гомельскі ун-т (1980). Працуе ў БДУ. Навук. працы па даследаванні сістэм масавага абслугоўвання. Распрацаваў тэорыю сістэм масавага абслугоўвання з паўторнымі выклікамі, правёў комплексныя даследаванні матэм. мадэлей сетак перадачы звестак з пратаколамі выпадковага доступу.
Тв.:
Расчет характеристик локальной сети с р-настойчивым протоколом случайного множественного доступа // Автоматика и телемеханика. 1995. № 2;
Система обслуживания с повторными вызовами и вероятностью потерь при сдвоенном соединении // Докл.Нац.АН Беларуси. 1998. Т. 42, № 2.
ХАМРА́ЕЎ Разак (15.5.1910, г. Кзыл-Арда, Казахстан — 5.5.1981),
узбекскі акцёр і рэжысёр. Нар.арт. Узбекістана (1959). Нар.арт.СССР (1969). Скончыў ташкенцкія ін-т асветы (1930) і тэатр.-маст.ін-т (1954). З 1934 гал. рэжысёр Наманганскага т-ра, з 1946 рэжысёр і акцёр, з 1959 гал.рэж. Узбекскага т-ра імя Мукімі (Ташкент). Сярод роляў: Васіль Іванавіч («Нурхон» К.Яшэна), Назым («Тахір і Зухра» С.Абдулы) і інш. Паставіў «Каварства і каханне» Ф.Шылера (1939), «Мукімі» Абдулы (1954), «Закаханы Ташболта» Х.Гуляма і «Таямніцы паранджы» Х.Хамзы (абедзве 1961) і інш. З 1945 здымаўся ў кіно. Дзярж. прэмія СССР 1948. Дзярж. прэмія Узбекістана імя Хамзы 1972.
гарачы (часта да 40 °C) і сухі амаль штармавы вецер пераважна паўд. і паўд.-зах. румбаў на ПнУ Афрыкі і ў сумежных краінах Б. Усходу. Адзначаецца ў пярэдніх ч. цыклонаў, што перамяшчаюцца з пустынь Паўн. Афрыкі ў раёны Усх. Міжземнамор’я. Дзьме каля 50 сут у годзе, звычайна ў сак.-маі. Пераносіць шмат пяску і пылу, часта суправаджаецца аптычнымі з’явамі (міражы і фата-маргана).