ХАМСІ́Н (араб., літар. — пяцьдзесят),
гарачы (часта да 40 °C) і сухі амаль штармавы вецер пераважна паўд. і паўд.-зах. румбаў на ПнУ Афрыкі і ў сумежных краінах Б. Усходу. Адзначаецца ў пярэдніх ч. цыклонаў, што перамяшчаюцца з пустынь Паўн. Афрыкі ў раёны Усх. Міжземнамор’я. Дзьме каля 50 сут у годзе, звычайна ў сак.-маі. Пераносіць шмат пяску і пылу, часта суправаджаецца аптычнымі з’явамі (міражы і фата-маргана).
т. 16, с. 535
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)