Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

хайку

т. 18, кн. 1, с. 465

ХА́ЙЛЕ МАРЫЯ́М Менгісту, Менгісту Хайле Марыям (1941, Адыс-Абеба), дзяржаўны і паліт. дзеяч Эфіопіі. Герой Сацыяліст. Эфіопіі (1979), падпалкоўнік (1976). Скончыў Ваен. акадэмію і ун-т у Адыс-Абебе. Служыў у арміі. Адзін з кіраўнікоў ваен. перавароту (вер. 1974), у выніку якога скінуты імператар Хайле Селасіе I. З 1974 1-ы нам. старшыні Часовага ваен.-адм. к-та (савета) Эфіопіі, у 1977—87 яго старшыня і старшыня СМ Эфіопіі, галоўнакамандуючы Рэв. арміяй. Ген. сакратар ЦК кіруючай Рабочай партыі (1984—91), прэзідэнт і старшыня Дзярж. Савета Эфіопіі (1987—91). Праводзіў курс на пабудову сацыялізму, у знешняй палітыцы арыентаваўся на СССР. Пасля паражэння ў шматгадовай грамадз. вайне (май 1991) эмігрыраваў.

т. 16, с. 522

ХА́ЙЛЕ СЕЛА́СІЕ I,

да 1930 Тафары Маконен (23.7.1892, Ыджэрса-Гора, правінцыя Харэр, Эфіопія — 27.8.1975), імператар Эфіопіі [1930—74]. З сям’і дзярж. дзеяча Маконена, стрыечнага брата імператара Менеліка II. У 1916 абвешчаны рэгентам пры імператрыцы Заўдыту. Пасля яе смерці каранаваны імператарам Эфіопіі (2.11.1930) пад імем Х.С. I. Увёў цэнтралізаванае кіраванне краінай, адмяніў рабства і гандаль рабамі, ажыццявіў некат. прагрэсіўныя мерапрыемствы ў галіне адукацыі і аховы здароўя, абвясціў (1931) першую ў Эфіопіі канстытуцыю і інш. У 1923 дамогся прыняцця Эфіопіі ў Лігу Нацый. У час італа-эфіопскай вайны 1935—36 узначаліў барацьбу супраць італьян. захопнікаў. Адзін з ініцыятараў стварэння Арганізацыі Афрыканскага Адзінства. У выніку перавароту з-за сацыяльна-эканам. і паліт. крызісу ў краіне 12.9.1974 скінуты, у жн. 1975 забіты.

Літ.:

Ягья В.С. Хайле Селассие 1 // Вопр. истории. 1990. №10;

Капусцинский Р. Император: Пер. с пол. М., 1992.

т. 16, с. 522

ХАЙЛЬ (Heyl) Соня (н. 8.11.1952, Кропштэт, Германія),

нямецкі мовазнавец. Д-р філалогіі (1980). Скончыла Гумбальдскі ун-т (1975). Дацэнт Ін-та славістыкі Гумбальдскага ун-та (з 1981 выкладае ў ім бел. мову). У 1980—81 і 1987 стажыравалася на кафедры бел. мовы БДУ (даследавала праблемы ўтварэння сінтакс. норм бел. мовы ў канцы 19 — пач. 20 ст.). Аўтар навук. прац па бел. мовазнаўстве, рэцэнзій на кнігі бел. аўтараў В.​Баркоўскага, П.​Сцяцко, Л.​Шакуна. М.​Яўневіча, У.​Сакалоўскага і інш. (на ням. і бел. мовах). Сааўтар зб-каў «Моўная палітыка і пісьмовыя мовы ў 2-й палове 19 ст.» (1989), «Міжславянскія і славяна-нямецкія моўныя паралелі» (1995), «Славянскі і германскі моўны свет» (1996). Пераклала на ням. мову творы В.​Быкава, С.​Яновіча і інш.

У.​Л.​Сакалоўскі.

т. 16, с. 522

ХА́ЙМВЕР (Heimwehr),

ваенізаваныя фарміраванні самааховы ў міжваен. Аўстрыі (напачатку надпартыйныя, пазней фаш. кірунку). Узнік у 1919 з арг-цый б. франтавікоў і грамадз. гвардыі. У 1930—36 развіўся ў паліт. рух, процістаяў с.-д. Шуцбунду. Арыентаваўся на фаш. Італію, выступаў за дыктатарскае дзярж. кіраванне на прынцыпе фюрэрства і карпаратыўнага грамадства («аўстрафашызм»). У 1933—34 падтрымаў федэральнага канцлера Э.Дольфуса пры ўстанаўленні ім аўтарытарнага кіравання дзяржавай. У час падаўлення паўстання сацыял-дэмакратаў у лют. 1934 выкарыстоўваўся як дапаможная паліцыя.

У.​Я.​Калаткоў.

т. 16, с. 522

ХАЙНА́НЬ,

востраў у Паўднёва-Кітайскім м., тэр. Кітая. Аддзелены ад мацерыка аднайм. пралівам. Пл. 34 тыс. км². На Пн алювіяльныя раўніны, у цэнтр. і паўд. раёнах горы (выш. да 1867 м, г. Учжышань). Клімат трапічны, мусонны. На раўнінах т-ра студз. 16—19 °C, ліп. да 29 °C; ападкаў 1,2—1,5 тыс. мм, у гарах — да 3 тыс. мм за год. Горныя вечназялёныя лясы (пальмы, панданусы, камфаравае і тунгавае дрэвы, бамбук) і хмызнякі. На раўнінах вырошчваюць рыс, бавоўнік, цукр. трыснёг і інш. Рэзерват Лэдун-Цзяньфынлін, некалькі заказнікаў. На Пн — г. Хайкоў.

т. 16, с. 523

ХА́ЙНЕМАН (Heinemann) Густаў (23.7.1899, Швелм, Германія — 7.7.1976),

дзяржаўны дзеяч ФРГ. Юрыст. З 1945 чл. Хрысц.-дэмакр. саюза (ХДС). У 1949—50 міністр унутр. спраў ва ўрадзе К.Адэнаўэра, адначасова прэзідэнт сінода евангелічнай царквы ФРГ (да 1955). У 1952 выйшаў з ХДС і ўтварыў пацыфісцкую Агульнагерм. нар. партыю. З 1957 чл. С.-д. партыі Германіі (СДПГ). У 1966—69 міністр юстыцыі. У 1969—74 федэральны прэзідэнт ФРГ (першы ад СДПГ). Садзейнічаў прымірэнню ФРГ з краінамі, якія пацярпелі ў час нацысцкай дыктатуры.

т. 16, с. 523

ХАЙРУ́ЛІН Якун Ісмаілавіч (н. 21.5.1931, г. Самарканд, Узбекістан),

бел. мастак. Скончыў Ташкенцкае маст. вучылішча (1960). У 1958—64 працаваў у Ташкенцкім драм. т-ры (з 1960 гал. мастак). З 1966 у Мінску, у 1969—91 у выд-ве «Беларусь». Працуе ў галіне плаката, жывапісу, акварэлі, афармленчага мастацтва. Сярод лепшых плакатаў: «8-е сакавіка» (1966), «Са святам Перамогі» (1970), «Квітней, краіна родная» (1972), «Пакуль не позна» (1980), «Снід», «Што пакінем нашчадкам», «Чэ Гевара» (усе 1988; за апошні дыплом Міжнар. конкурсу плаката ў Гаване), «Сумленне» (1990), «Я другой такой краіны не ведаю...» (1991), «Уваходзячы ў XXI стагоддзе» (1992), «50 гадоў вызвалення Беларусі» (1994), «Мой амулет» (2000), «Увага. Снід» (2001). Творы вызначаюцца актуальнасцю праблем, лаканізмам выяўл. сродкаў, выкарыстаннем сімвалаў і метафар. Аўтар жывапісных работ «Венецыя. Лагуна», «Гандальер» (абедзве 1996), «Венгрыя. Лотас» (2002).

Я.Хайрулін. Што пакінем нашчадкам. 1988.

т. 16, с. 523

ХАЙРУ́ЛІНА Альфія Ягфараўна (н. 22.9.1936, Казань),

бел. фізік. Д-р фіз.-матэм. н. (1998). Скончыла Казанскі ун-т (1959). З 1963 у Ін-це фізікі Нац. АН Беларусі. Навук. працы па пытаннях дынамічнай і доплераўскай спектраскапіі ў полідысперсных асяроддзях, асаблівасцях інтэрферэнцыі ў рассейвальных асяроддзях, метадах аптычнай дыягностыкі звышгладкіх люстраў і планарных металазмяшчальных нанаструктур. Распрацавала метадалогію аптычнай дыягностыкі біяфіз. параметраў крыві і біял. тканак, метады вызначэння памераў і аптычных характарыстык слабапаглынальных часцінак з дапамогай шматразовага рассеяння.

Тв.:

Восстановление спектра мнимой части комплексного показателя преломления пигмента «мягких» частиц при их плотной упаковке (разам з Г.​С.​Дубавай, С.​Ф.​Шумілінай) // Журн. прикладной спектроскопии. 1981. Т. 34, № 6;

Взаимосвязь угловых и спектральных характеристик поля рассеянного излучения с микротопографическими характеристиками полированных поверхностей (у сааўт.) // Оптика и спектроскопия. 1991. Т. 71, № 6.

В.​З.​Анісовіч.

т. 16, с. 523

ХА́ЙРЫНГ (англ. highring),

1) сярэднетэрміновая арэнда машын і абсталявання (ад 6 мес да 3 гадоў) без перадачы права ўласнасці арандатару.

2) Адна з форм сярэднетэрміновага крэдытавання экспарту без перадачы арандатару права ўласнасці на тавар. Куплены тавар застаецца ва ўласнасці прадаўца, пакуль не будзе ўнесена апошняя частка сумы, якая выплачваецца за яго (тавар выступае як матэрыяльнае забеспячэнне крэдыту).

т. 16, с. 523