ХАЙЛЬ (Heyl) Соня (н. 8.11.1952, Кропштэт, Германія),
нямецкі мовазнавец. Д-р філалогіі (1980). Скончыла Гумбальдскі ун-т (1975). Дацэнт Ін-та славістыкі Гумбальдскага ун-та (з 1981 выкладае ў ім бел. мову). У 1980—81 і 1987 стажыравалася на кафедры бел. мовы БДУ (даследавала праблемы ўтварэння сінтакс. норм бел. мовы ў канцы 19 — пач. 20 ст.). Аўтар навук. прац па бел. мовазнаўстве, рэцэнзій на кнігі бел. аўтараў В.Баркоўскага, П.Сцяцко, Л.Шакуна. М.Яўневіча, У.Сакалоўскага і інш. (на ням. і бел. мовах). Сааўтар зб-каў «Моўная палітыка і пісьмовыя мовы ў 2-й палове 19 ст.» (1989), «Міжславянскія і славяна-нямецкія моўныя паралелі» (1995), «Славянскі і германскі моўны свет» (1996). Пераклала на ням. мову творы В.Быкава, С.Яновіча і інш.
У.Л.Сакалоўскі.
т. 16, с. 522
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)