ХАЙНА́НЬ,
востраў у Паўднёва-Кітайскім м., тэр. Кітая. Аддзелены ад мацерыка аднайм. пралівам. Пл. 34 тыс. км². На Пн алювіяльныя раўніны, у цэнтр. і паўд. раёнах горы (выш. да 1867 м, г. Учжышань). Клімат трапічны, мусонны. На раўнінах т-ра студз. 16—19 °C, ліп. да 29 °C; ападкаў 1,2—1,5 тыс. мм, у гарах — да 3 тыс. мм за год. Горныя вечназялёныя лясы (пальмы, панданусы, камфаравае і тунгавае дрэвы, бамбук) і хмызнякі. На раўнінах вырошчваюць рыс, бавоўнік, цукр. трыснёг і інш. Рэзерват Лэдун-Цзяньфынлін, некалькі заказнікаў. На Пн — г. Хайкоў.
т. 16, с. 523
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)