сабо́р, ‑а і ‑у, м.
1. ‑у. У дарэвалюцыйнай Расіі — сход службовых ці выбарных асоб. Земскі сабор.
2. ‑у. Сход, з’езд прадстаўнікоў вышэйшага духавенства хрысціянскай царквы.
3. ‑а. Галоўная або вялікая царква ў горадзе, манастыры. Кафедральны сабор. □ Мікалаеўскія саборы ўрачыста і гучна блямкнуў звон. Асіпенка. Саборы збудаваны хітра і з толкам: І ловяць, і страшаць, і глушаць цябе. Панчанка.
сабо́раванне, ‑я, н.
Царкоўны абрад — памазанне ялеем цела цяжкахворага або паміраючага чалавека.
сабо́раваны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад сабораваць.
сабо́равацца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; зак. і незак.
1. Прыняць (прымаць) сабораванне.
2. толькі незак. Зал. да сабораваць.
сабо́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., каго.
Справіць (спраўляць) над кім‑н. сабораванне.
сабо́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да сабору (у 1, 2 знач.). Саборная пастанова. Саборныя ўрачыстасці.
2. Які мае адносіны да сабора, належыць сабору (у 3 знач.). Саборная маёмасць. Саборная плошча. // Які адбываецца ў саборы. Саборнае служэнне.
сабра́насць, ‑і, ж.
Уласцівасць сабранага. [Піліп Андрэевіч] вызначаўся нейкай асаблівай унутранай сабранасцю, спакоем, якія звычайна ўласцівы людзям, чыё жыццё праходзіць на ўлонні прыроды, у любоўным яднанні з ёю. Краўчанка.
сабра́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад сабраць.
2. у знач. прым. Які ўмее з’асяродзіцца, сканцэптраваць увагу, думкі на чым‑н. важным. Ураўнаважаны, унутрана сабраны, сядзіць Ігнат Грынявіцкі. Мехаў. // Стрыманы, валявы, заўсёды гатовы да якога‑н. дзеяння. У ім [Ярмоленку] была затоеная, сабраная ўнутраная сіла, упартасць салдата. Сіўцоў. У гэтым быў увесь Вуйніцкі — сабраны, падцягнуты і сам прасякнуты пачуццём дысцыпліны. «Полымя». // Акуратны, упэўнены, дакладны. Хада другога [Паходні] была больш сабраная, крокі раўнейшыя і больш упэўпеныя, нібы ён добра бачыў у цемры. Хадкевіч.
3. у знач. прым. Стройны, зграбны, падцягнуты (пра фігуру, паставу). Фрунзе ўвайшоў у кабінет — падцягнуты, сабраны. Гурскі. І словы, што [Зося] вымаўляла, і іскрысты позірк, і ўся тонкая, сабраная постаць нібы ўвасаблялі энергію і волю. Хадкевіч.
сабра́т, ‑а, М ‑браце; мн. сабраты, ‑оў і сабрацці, ‑яў; м.
Таварыш па прафесіі, занятку. [Вучоныя:] За гонар мы палічым Прыняць яго [Скарыну] ў наша кола, як сабрата. Клімковіч. Пра дух непакорнасці тых гавару, Каму капітал плаціць кратамі, ссылкай. Там і сёння Сабраццям тваім па пяру Не даходзяць ад маці пасылкі! Арочка. // перан. Разм. Хто‑, што‑н. у шэрагу падобных істот, прадметаў, з’яў. [Шабанаў:] — Рыбы, палічылі мяне за свайго сабрата, якога мора выкінула на бераг. Шыцік. — Што ж датычыцца маіх ведаў і вопыту, — дадаў Гогіберыдзе, — то, па думцы многіх, я не горшы за сваіх сабраццяў. Самуйлёнак. На высокім беразе Заходняй Дзвіны стаіць адзін з самых старадаўніх мураваных будынкаў на тэрыторыі нашай рэспублікі — трэці сабрат Наўгародскага і Кіеўскага Сафійскіх сабораў — Полацкі Сафійскі сабор. «Полымя».