сашчы́пванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. сашчыпваць — сашчыпаць.
сашчы́пвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да сашчыпваць.
сашчы́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да сашчыпаць.
сашчыпну́ты, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад сашчыпнуць.
сашчыпну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.
Аднакр. да сашчыпваць.
сашчэ́млены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад сашчаміць.
сашчэ́млівацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да сашчаміцца.
2. Зал. да сашчэмліваць.
сашчэ́мліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да сашчаміць.
сашчэ́пка, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн. ‑пак; ж.
1. Прылада для змацавання, сашчэплівання папер. — Вось яны, пісьмы! — [Малашанка] узяў стос аркушаў з вучнёўскіх сшыткаў і канвертаў, змацаваных сашчэпкай. Шамякін. [Шугай] выцягнуў з папкі некалькі аркушаў, змацаваных вялізнай сашчэпкай. Асіпенка.
2. Прыстасаванне, пры дапамозе якога счапляюць што‑н. Моцна націскаюць адзін на адзін вагоны, абвісае кручча, [якім] сашчэплены паміж сабою вагоны.. Міколка, павісшы над крукамі, раскручвае сашчэпку. Лынькоў.
сашчэ́плены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад сашчапіць.