сакрэ́тнічанне, ‑я, н.
Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. сакрэтнічаць.
сакрэ́тнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Гаварыць з кім‑н. па сакрэту; таптацца. Дзяўчаты сакрэтнічалі, седзячы на выстаўленых у калідор сталах. Карпюк.
сакрэ́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Які з’яўляецца сакрэтам, невядомы ўсім; тайны. Сакрэтны пакет. □ Любіў [Даніла] таксама патаемна Лісток сакрэтны пачытаць. Колас. [Партызаны] не ведаюць аднаго сакрэтнага слова, ключа ў нямецкі абарваны круг. Брыль. [Гарлахвацкі:] У цябе там у пакоі, здаецца, людзі ёсць?.. Папрасі ўсіх выйсці. Так, размова будзе сакрэтная. Крапіва. // Звязаны з вядзеннем спраў закрытага парадку. Сакрэтная работа. Сакрэтны аддзел. □ Не дарма ўжо праз некалькі дзён паслаў.. [Лялькевіч] Даніка ў Гомель з нейкім сакрэтным заданнем. Шамякін. // Сакрэтна размешчаны. І бамбавозы з сакрэтных баз Прагнуць закрыць наша сонца ў небе... Панчанка.
2. Мудрагелістай канструкцыі, з механізмам, дзеянне якога вядома не ўсім. Сакрэтны замок. □ Хата Паўлюкова была завалена з сярэдзіны сакрэтным завалам. Зарэцкі.
сакрэ́цыя, ‑і, ж.
Выпрацоўка і выдзяленне асобых рэчываў, патрэбных для жыццядзейнасці арганізма. Залозы ўнутранай сакрэцыі.
[Ад лац. secretio — аддзяленне.]
саксау́л, ‑а і ‑у, м.
1. ‑а. Невысокае бязлістае дрэва (або хмызняк) сямейства маравых, якое расце ў сярэднеазіяцкіх саланчаковых пустынях. Белы саксаул. □ Барханы, быццам жоўтыя маршчыны, Апален жорсткай спёкаю пясок, І саксаул калючыя галіны Ад сонца адварочвае ўбок. Лукша. / ‑у, у знач. зб. Пасадка саксаулу.
2. ‑у; толькі адз. Драўніна гэтага дрэва.
[Цюрк.]
саксау́лавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да саксаула, складаецца з саксаула. Саксаулавае паліва. Саксаулавы гай.
саксафані́ст, ‑а, М ‑сце, м.
Музыкант, які іграе на саксафоне.